Навіны

У Гродне прадаюць недабудаваны цэнтр «Маяк»: там хацелі адкрыць кафэ на трубе вышынёй 30 метраў (абноўлена)

Незавершаны закансерваваны будынак на вул. Цітова, 26 прадаюць з аўкцыёну. Там на месцы кацельні збіраліся пабудаваць шматфункцыянальны цэнтр «Маяк». Яго галоўнай славутасцю стала б кафэ на трубе на 30-метровай вышыні. Але фірма збанкрутавала.

UPD 7 ліпеня. Будынак кацельні і дзеючую арт-прастору і офісны цэнтр «Дом 46» прадавалі на аўкцыёне 6 ліпеня. Заявак на лоты не паступіла, паведамляе Telegram-канал «MAM (modern art museum)».

«Сёння творчая актыўнасць у „Дом 46“ падзгасла, але застаюцца памяшканні для культурных падзей, у будынку дзейнічаюць папулярны фітнес-цэнтр, качалка, здаюцца офісы. А кацельня — цікавы прыклад, што можна зрабіць з вытворчай „заброшкі“. <…> Натхняльнік і інвестар абодвух праектаў — гродзенскі бізнесмен Уладзімір Рамановіч — не перажыў COVID-19 у 2020-м годзе. І пакуль яго ідэі могуць стаць і застаюцца надзеямі», — напісалі ў канале.

Будынак плошчай 4481,30 кв.м прадае прыватнае прадпрыемства «РВВ». Кошт — 1 701 000 рублёў ($ 576 708). Аўкцыён пройдзе 6 ліпеня праз электронныя таргі. Пакуль на яго ніхто не зарэгістраваўся.

Праект, які застаўся ў планах

На месцы старой кацельні, ад якой заставалася труба, планавалі пабудаваць сучасны гандлёва-офісны будынак з сушы-барам, крамамі, офісамі, вялікай культурнай зонай і хостэлам. Працоўная назва — «Маяк». Яго галоўнай фішкай павінна было стаць незвычайнае кафэ на 30-метровай вышыні, убудаванае ў трубу. Таксама там планавалі пабудаваць кругавую аглядную пляцоўку.

Фірма збанкрутавала

Маёмасць, уключаючы дом на Цітова, 26, распрадае прыватнае прадпрыемства «РВВ». Гэта фірма бізнэсмэна Уладзіміра Уладзіміравіча Рамановіча — бацькі Яўгеніі Рамановіч, якая займалася ў Гродне праектам «Дом 46». Некалькі гадоў таму Яўгенія з’ехала ў Амерыку. Пасля смерці бізнэсоўца бізнэс збанкрутаваў.

Ліквідацыя пачалася ў кастрычніку 2021 года. Банкрутам суд прызнаў фірму ў лютым 2022 года. Чатыры разы тэрмін ліквідацыі падаўжалі. Цяпер ён прызначаны на канец жніўня 2023.

На момант прызнання банкрутам і пачатку ліквідацыі ў фірмы была крэдыторская запазычанасць на 2,3 млн рублёў, € 450 000 і $ 191 000. На дадзены момант прадаецца не менш за шэсць аб’ектаў нерухомасці, уключаючы памяшканні на Лялевеля, 46 (у тым ліку тыя самыя, дзе былі танцавальныя залы) і два аўтамабілі.

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025