Крама "Вожык" на вуліцы Курчатава, 22. Крыніца: newgrodno.by
Першая крама гандлёвай сеткі «Вожык» адкрылася ў Гродне на вуліцы Курчатава, 22. Пра гэта паведаміла агенцтва нерухомасці «Цэнтр жылля».
«Цэнтр жылля» называе краму «Вожык» аналагам польскай сеткі крамаў Żabka. Гэта невялікія крамы побач з домам з прадуктамі і гаспадарчымі таварамі. Падобныя крамы павінны з’явіцца па ўсёй краіне.
Першы гродзенскі «Вожык» працуе штодзённа з 8.00 да 22.00.
У новай краме прадаюць гаспадарчыя тавары, стравы хуткага прыгатавання, кансервы, гарбату, каву, малочныя і мясныя прадукты, стравы для грыля, снэкі, напоі, выпечку. Акрамя гэтага, у краме можна выпіць каву, паесці і зарадзіць тэлефон.
У траўні 2023 года ў краму «Вожык» у Гродне было дзве вакансіі. Першая — адміністратар, якому да выліку падаткаў абяцалі заробак — 1,6 тыс. рублёў. Другая — старэйшы касір з заробкам 1,4 тыс. рублёў да выліку падаткаў.
Новая сетка належыць кампаніі «ЮніСтор Груп». Яна валодае таксама сеткай крамаў «7 пятніц» і «Unistore опт&розница».
Чытайце таксама: «Будзе мінімум забарон». У Гродне адкрылася новая беларускамоўная прастора-крама
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…