Фотазоны ў Гродне. Фота: instagram.com/manchu_picture
Даведнік, маляваныя карты Гродна і карты-раскладанкі з сімволікай II гульняў краін СНД збіраюцца зрабіць у Гродне. Выданне ў цэлым будзе каштаваць 6208 рублёў. Іх выдзеліць гарадскі бюджэт. Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый праводзіць закупку з адной крыніцы.
Гульні краін СНД — рэгулярнае комплекснае мерапрыемства ў сферы фізічнай культуры і спорту. Ахоплівае нацыянальныя віды спорту, найбольш папулярныя ў дзяржавах СНД, алімпійскія і неалімпійскія віды спорту.
Гульні пройдуць у Беларусі з 4 па 14 жніўня 2023 года. Спаборніцтвы II гульняў СНД прымуць 11 беларускіх гарадоў, уключаючы Гродна.
У рамках закупкі выдадуць 300 даведнікаў па Гродне на 160 старонак. Для гэтага трэба падрыхтаваць тэкст і зняць славутасці Гродна, распрацаваць макет, узгадніць яго і надрукаваць. У даведніку каля славутасцяў і аб’ектаў інфраструктуры будуць QR-коды.
Таксама зробяць 600 карт-раскладанак. Яны ўключаць цэнтральную частку Гродна, галоўныя архітэктурныя славутасці. Карты выйдуць на рускай і англійскай мовах. Яшчэ 600 такіх карт зробяць з сімволікай II гульняў краін СНД
Таксама выпусцяць 200 штук маляваных карт Гродна фарматам А1.
Чытайце таксама: У Гродне выпусцілі маляваную карту славутасцяў «для чайнікаў»
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…