Навіны

Бондарава ўступіла ў канфлікт з галоўным міліцыянтам Гродзеншчыны: кажа, што адчувае «іспанскі сорам» за сілавікоў

Гродзенская праўладная актывістка Вольга Бондарава, кажа, што кіраўнік абласной міліцыі высунуў супраць яе галаслоўныя абвінавачанні. Яна запатрабавала ад кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрыя Разянкова прад’явіць ёй афіцыйныя абвінавачанні. Пра гэта жанчына напісала ў сваім Telegram-канале.

Вольга Бондарава і Дзмітрый Разянкоў. Калаж: Hrodna.life

Што адбылося?

Вольга Бондарава 15 чэрвеня 2023 года апублікавала ў сваім Telegram-канале зварот да Дзмітрыя Разянкова. Яна абвінаваціла яго ў паклёпе. Прычына — Разянкоў нібыта абвінаваціў Бондараву ў «арганізацыі дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак і накіраваных на захоп улады сілавым шляхам, а таксама ў працы на замежныя спецслужбы». Пра гэта Бондарава даведалася ад чалавека, які быў у Разянкова на прыёме.

Што Бондарава пісала ў звароце

«Мне стала вядома пра тое, што вы асмеліліся распаўсюджваць пра мяне не адпаведныя рэчаіснасці звесткі, што нібыта я з’яўляюся «другім «Ціханоўскім» абражваю Ю.Х.Караева [Юрый Караеў - памочнік Аляксандра Лукашэнкі - інспектар па Гродзенскай вобласці] і У.С. Караніка [старшыня Гродзенскага аблвыканкама], што з-з такіх, як я, адбыўся дзяржпераварот», — напісала Бондарава.

Бондарава прапанавала Разянкову сустрэцца

Праўладная актывістка напісала, што «адчувае іспанскі сорам» за такія паводзіны беларускага афіцэра вышэйшага рангу. Таксама патрабавала прад’явіць ёй афіцыйныя абвінавачанні, калі да яе ёсць прэтэнзіі. У сваім звароце жанчына прапанавала Разянкову сустрэцца, каб «расставіць усе кропкі над і» і больш не вяртацца да гэтага пытання.

У лісце жанчына падпісалася як «Вольга Бондарава, грамадскі дзеяч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, ябацька».

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025