Будынак на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў,17 і 17/1 у верасні 2022 года. Фота: Hrodna.life
На вуліцы Савецкіх пагранічнікаў 17/1 пабудуюць гасцініцу. Яе размясцяць недалёка ад былога басейна «Лазурны». Пра гэта паведаміў «Вячэрні Гродна».
Зараз на аб’екце адбываюцца падрыхтоўчыя працы. Там вырылі катлаван, каб правесці камунікацыю, і залілі фундамент. Будаўніцтва пачнецца пасля таго, як прымуць праект гасцініцы. Зараз ён праходзіць экспертызу. Будынак плануюць увесці ў эксплуатацыю ў 2024 годзе.
Паводле інфармацыі «Вячэрняга Гродна» замоўца будаўніцтва — гродзенская прадпрымальніца.
Раней на гэтым месцы размяшчаўся цагляны двухпавярховы будынак. Яго пабудавалі ў 1930-я гады. Знеслі яго цягам апошніх дзевяці месяцаў: у канцы лета 2022 ён яшчэ быў на месцы.
Побач, па адрасе Савецкіх пагранічніках, 17, знаходзіцца двухпавярховы будынак у стылі позняй эклектыкі з элементамі канструктывізму. На яго карнізе захаваўся надпіс «A 1931 S». У 2022 годе яго рэканструявалі пад офісны будынак.
Чытайце таксама: 21 рубель за суткі і адзін душ на паверх. Колькі каштуе пажыць у гасцініцах Гродзенскай вобласці
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…