Крыніца: generation.by
«НІШО» — гэта адкрыты анлайн-слоўнік сучаснага беларускага слэнга. Ён збудаваны так, што самі носьбіты беларускай мовы дадаюць словы і галасуюць за іх.
Аўтары ідэі слоўніка «НІШО» перакананыя, што мову ствараюць не толькі лінгвісты і прафесійныя літаратары, а грамадства агулам. Гэта простыя людзі, адмыслоўцы ў розных галінах, падлеткі, блогеры, журналісты, наогул любы, хто штодзённа карыстаецца мовай, мяркуюць яны.
«Слэнг можа быць прафесійны, гарадскі, узроставы, рэгіянальны, сельскі, субкультурны, наогул, любы, якому вы лічыце варта быць у беларускай мове. Таксама можна дадаваць ужо знаёмыя словы, якія ў сучасным кантэксце набываюць новыя сэнсы», — тлумачыць ідэю аўтар і ідэйны натхняльнік праекта Міхаіл Волчак.
Слова «нішо» ў заходне-палешуцкім дыялекце значыць «нешта».
Слоўнікавая картка складаецца са слова ці выраза, яго азначэння і прыкладу ўжывання. Унізе пазначаны нік таго, хто яго дадаў, і дата дадавання. Пасля рэгістрацыі на сайце можна галасаваць за тыя ці іншыя словы — падабайкамі і непадабайкамі, якія таксама бачныя ў картцы слова. Можа прысутнічаць хэштэг са сферай ужывання слова. Зараз у анлайн слоўніку каля 330 картак.
«У размове, у стасунках з іншымі, у штодзённай прафесійнай працы вы можаце вынайсці свой рытм, свой стыль, сваё слова, больш смачнае, зручнае і дапасаванае да патрэбы. Мы заклікаем смела размаўляць і эксперыментаваць», — пішуць аўтары праекта.
Ідэя слоўніка з’явілася ў 2022 годзе на хакатоне «Культурны код». Праектам займаецца каманда валанцёраў у вольны ад працы і сям'і час. Зараз каманда адкрыта да супрацоўніцтва. Ёй патрэбны гік-лінгвіст для збору словаў для слоўніка і наступнай мадэрацыі і камунікатар для пашырэння інфармацыі і рэалізацыі камунікатыўнай стратэгіі.
Чытайце таксама:
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…