Кватэра на Воінаў-Інтэрнацыяналістаў. Фота: shoprealty.by
У Гродне прадаецца аднапакаёвая кватэра, пераробленая ў двухпакаёвую. Яна знаходзіцца ў доме па вул. Воінаў-Інтэрнацыяналістаў, 14А — гэта новы раён паміж Лідскай і Белуша. Гаспадары ўжылі «дызайнерскія рашэнні»: вынеслі кухню ў пярэдні пакой, а з былой кухні зрабілі другі паўнавартасны жылы пакой.
У кватэры зроблены дызайнерскі рамонт з высакаякасных матэрыялаў, сцвярджаюць прадаўцы. У памяшканнях убудаваная бытавая тэхніка. Кватэра мэбляваная. Ёсць зашклёная лоджыя. Санвузел сумешчаны.
Плошча кватэры — 40.3 кв. м. Дом пабудавалі ў 2022 годзе. Ён размешчаны ў новым раёне горада і ў крокавай даступнасці да Нёмана. У дварах раёна ёсць дзіцячыя пляцоўкі. Адсюль таксама блізка да цэнтра Гродна, Скідзельскага рынку, гіпермаркета «Карона» на Касманаўтаў, Румлёўскаму пару і ТРК «Triniti». Нядрэнна ходзіць грамадскі транспарт.
Кошт — $ 46 500.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць у Гродне савецкую кватэру, у якой зрабілі стыльны рамонт
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…