Навіны

У Старым замку адкрыюць Алебастравую залу. Як яна выглядае

Алебастравая зала, апошняя з памяшканняў у рамках першай чаргі рэканструкцыі Старога замка, адкрыецца 17 чэрвеня. Зала ўзнаўляе мастацтва эпохі Рэнесансу. Як мяркуецца, у XVI стагоддзі ў ёй знаходзіліся вырабы з алебастру, што і дало назву памяшканню.

Над залай працавалі дзясяткі майстроў з усёй краіны. Аналагічных ёй, тым больш з інтэр'ерам, у Беларусі няма, паведамілі на «Гродна Плюс». У гэтым памяшканні кароль адпачываў пасля лазні, размешчанай паверхам ніжэй.

У зале адлюстраваныя матывы скульптуры і жывапісу XVI стагоддзя. Напрыклад, пад столлю на флісе намаляваныя багі антычнасці. Гэта — ручная роспіс беларускіх майстроў па матывах працаў італьянскіх мастакоў Паола Веранезэ і Рафаэля.

На сценах залы пад Алімпам размясцілі панараму Гродна. Яна размешчана так, як калі б назіральнік глядзеў на горад з вокнаў залы ў XVI стагоддзі, патлумачыў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. «У бок цяперашняй Савецкай плошчы, тады яна была Рынкавай, вы ўбачыце Фару Вітаўта, Ратушу. У бок цяперашняга Новага замка — тое, што было каралеўскім дваром. Ёсць Каложа, ёсць занёманская частка», — распавёў ён.

Мэбля ў зале з’яўляецца копіяй мэблі XVI стагоддзя. Дапаўняюць інтэр'ер бюсты выдатных дзеячаў эпохі антычнасці.

Камін каля сцяны выкананы з пяшчаніку. Самая вялікая пліта важыць тры тоны. Ён упрыгожаны разьбой і скульптурамі, наверсе размешчаны герб Баторыя.

У дзень адкрыцця залы, 17 чэрвеня, у Старым замку пройдзе мерапрыемства «Адзін дзень з жыцця 16-га стагоддзя».

Алебастравая — чацвёртая з залаў першай чаргі

Папярэднія тры новыя залы з інтэр'ерамі XVI стагоддзя ў замку адкрылі ў студзені 2023 года. Іх рыхтавалі больш за год. Гэта залы «Капліца», «Каралеўская лазня» і «Пакоі чыноўніка». Тады адкрыццё Алебастравай залы планавалі на сакавік.

Акцэнт у новых залах зрабілі менавіта на інтэр'ерах: іх рыхтавалі максімальна блізкімі да тых, што былі тут у XVI стагоддзі. У каралеўскай капліцы захавалі арыгінальную фрэску XVI стагоддзя, якую знайшлі там выпадкова пад пластом тынкоўкі XX стагоддзя.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025