У Гродзенскім раёне плануюць стварыць талісман турыста. Як ён будзе выглядаць, яшчэ не акрэслілі. Пра гэта газеце “Перспектыва” паведаміла старшыня Гродзенскага раённага фізкультурна-спартыўнага клуба Вольга Аброшка.

Хто можа стаць сімвалам раёна
Талісман Гродзенскага раёна плануюць распрацаваць у 2023 годзе. Адзін з варыянтаў – бусел, бо Гродзенскі раён – месца, якое гэтыя птушкі палюбілі, тлумачыць Аброшка. Таксама ёсць прапанова выкарыстаць зубра, які жыве на гэтых землях. Акрамя жывёлаў, разглядаюць варыянты з прадметаў. Напрыклад, шахматная ладдзя – сярэднявечная фігура, якую знайшлі на раскопках на Старым замку.
Створаць інтэрактыўныя карты і будуць паказваць прадпрыемствы
Акрамя талісмана, у Гродзенскім раёне плануюць распрацаваць інтэрактыўныя мапы з культурна-гістарычнымі адметнасцямі раёна. Карту “Пазнай Гродзенскі раён” ужо выпусцілі. У планах карта звязаная са спартыўнымі напрамкамі раёна.
“Мы пастараліся зрабіць так, каб у людзей было агульнае ўяўленне пра славутасці раёна. Тыя турысты, якія ўжо часткова ведаюць нашы славутасці, змогуць умацаваць свае веды”, – сказала Вольга Аброшка.
Таксама ў Гродзенскім раёне плануюць развіваць прамысловы турызм. Гродзенскія прадпрыемствы “Гранітэкст” і “Малочны свет” ужо праводзяць экскурсіі. У Парэччы можна наведаць “Мядовы шлях”, дзе працуе адзіны ў Беларусі мядовы самелье.
У Гродзенскім раёне разглядаюць магчымасць наведвання Скідзельскага цукровага камбіната і тыпаграфіі “Спектр-Лайн”,
Чытайце таксама: Гід з Гродна аб ўнутраным турызме: «Беларусы не гатовыя плаціць за Беларусь»


