Навіны

Прадаюць месцы, стаяць у чарзе, прывозяць тавары: 5 спосабаў заробку на «закрытых» межах

Сярэдні час праходжання беларуска-польскай мяжы на аўтобусе — 15−20 гадзін. Але працэдуру можна паскорыць. Напрыклад, перасесці ў аўтобус, які ў чарзе стаіць бліжэй да шлагбаўма. Вядома, за грошы. Як яшчэ сёння зарабляюць на мяжы, даведалася «Медыязона»?

Мытня. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: finance.tut.by

1. Прадаюць каву

З лютага 2023 года патрапіць у Польшчу з Беларусі можна толькі праз пункт пропуска «Брэст — Цярэспаль» альбо ў аб’езд праз Літву. У выхадныя дні, калі колькасць аўтобусаў павялічваецца, у чарзе ў «Брэсце» можна ўбачыць чалавека, які ходзіць паміж аўтамабілямі. Ён прадае кіроўцам і пасажырам каву з малаком. Цана — два рублі за кубачак.

2. Прадаюць месца ў аўтобусах

Пасажыры, якія спазняюцца альбо хочуць хутчэй прайсці мяжу, могуць перасесці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да шлагбаума. Кіроўцы бяруць за гэта ў сярэднім 100 злотых або 50 рублёў. Прымаюць любую валюту. За гэтыя грошы могуць давезці да Варшавы. Падсесці ў аўтобус да Цярэспаля альбо Бялай-Падляскай — € 10 альбо 25 рублёў.

Такіх перасадак можа быць некалькі. Напрыклад, калі чалавек спазняецца, ён можа перасесці ў аўтобус перад беларускай мяжой, а калі яе пройдзе, то перайсці ў аўтобус, які стаіць бліжэй да польскай мяжы.

3. Прадаюць месца ў чарзе

Праходзіць мяжу на аўтамабілі можна больш за суткі. Перад уездам у зону чакання кіроўцы павінны аплаціць электронную чаргу. Перад шлагбаўмам ёсць будка, дзе адбываецца рэгістрацыя.

Месцы ў чарзе прадаюць перад шлагбаўмам. Кіроўцам могуць не толькі прадаць месца, а яшчэ і пастаяць за іх у чарзе. Такая паслуга каштавала ў жніўні 2022 ад 50 рублёў да € 100. Канчатковая цана залежала ад адлегласці да накапляльніка перад мяжой. Цяпер паведамленні пра продаж месцаў у чарзе выдаляюць з памежных чатаў адміністратары.

«Медыязона» знайшла двух кіроўцаў, гатовых аказаць такія паслугі. Адзін быў не супраць прастаяць у чарзе ў «Прывалцы» за 10 рублёў у гадзіну плюс 15 рублёў за паліва. Другі кіроўца быў гатовы прадаць месца ў чарзе на мяжы з Польшчай за $ 10.

4. Вязуць тэхніку

Некаторыя беларусы зараблюць на тэхніцы: купляюць у Польшчы і прадаюць у Беларусі. Напрыклад, на кансолях Sony PlayStation 5 и Nintendo Switch у 2022 годзе можна было зарабіць 400 рублёў з аднаго продажу.

Прыстаўка Sony PlayStation 5 у польскім Mediaexpert каштуе зараз $ 678, у беларускім «5 элеменце» — $ 1017. Розніца — $ 339, і гэта без уліку магчымасці вярнуць ПДВ (VAT).

5. Афармляюць чужыя тавары

У чаце «ГраницаBY» ёсць аб’явы ад людзей, якія гатовыя прывезці тэхніку, алкаголь, парфюм. Цана паслугі залежыць ад тавара. Напрыклад, за прывоз тэлевізара з дыяганаллю 42 дзюймы трэба заплаціць $ 100. Прывезці адну шыну для аўтамабіля — $ 30.

Некаторыя кіроўцы могуць узяць пасажыра на падсадку, а замест аплаты папросяць іх перавезці частку тавараў, каб не перавышаць мытныя абмежаванні. За суму ад $ 5 да $ 20 кіроўцы альбо пасажыры могуць прывезці дакументы, лекі, а таксама невялікія перадачы.

Чытайце таксама: Дзе беларусам аформіць «Зялёную карту» для выезду за мяжу?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025