Зборы ў Беларусі. Ілюстрацыйнае фота Sputnik.by
У судзе Ваўкавыскага раёна 9 чэрвеня пачалі разглядаць справу паводле арт. 436 ч.1 КК «Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)». Абвінавачаны — Аляксандр Даўкша. Мужчыне пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.
У Беларусі планавая праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі пачалася 3 красавіка па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі і доўжылася 35 сутак. Па Гродзенскай вобласці планавалі заклікаць 1000 чалавек.
«Позвы раздаюць літаральна за пару гадзін і вязуць усіх па падраздзяленнях. Гэта адбываецца вельмі хутка», — распавядалі пра зборы рэзервісты.
Тым, хто паказаў высокія вынікі па баявой падрыхтоўцы, абяцалі падарункі.
Летась аднаго жыхара вобласці таксама прыцягнулі да адказнасці за няяўку, распавядаў «Гродна Плюс» намеснік пракурора вобласці Уладзімір Клішын. Якое пакаранне яму прызначылі, невядома.
Чытайце таксама: У Гродзенскай вобласці абвясцілі зборы. За няяўку могуць асудзіць — ёсць прэцэдэнты
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…