Навіны

Замест «Свабоды» — «Публіка». У Гродне адкрыўся новы бар, дзе да сняданку падаюць пеністае віно

У Гродне на Маставой, 31 з’явіўся новы бар — з кактэйлямі, ліманадамі і сняданкамі-канструктарамі.

Раней у гэтым памяшканні быў бар SVABODA. Інтэр'ер крыху змянілі: сцены сталі светла-шэрымі, з’явіліся люстэркі, скляпеністую цагляную столь пакінулі, фон бара — цёмны.

Што можна з’есці

З 10:00 да 14:00 у новым бары падаюць сняданкі. Сняданак абыйдзецца ад 7 да 15 руб. Можна сабраць канструктар на аснове амлета, скрэмбла або яечні. «Традыцыйны сняданак» з двух яек з сасіскамі, бяконам, фасоллю і тостамі каштуе 12 руб. Ёсць дранікі з чырвонай рыбай і крэм-чызам, аладкі, бліны, аўсяная каша, брыёш, круасаны і сырнікі. Кожнаму госцю да сняданку абяцаюць бясплатны келіх пеністага віна.

Паесці больш сур’ёзна можна за 7−20 руб. Для пачатку прапануюць з’есці тартар, карпача, сэт паштэтаў, запечаны камамбер або мідыі. Гарніры абыдуцца ў 5 руб.: гэта бульба ў розных формах, батат, гародніна на грылі. Салата з салодкіх таматаў з баклажанамі каштуе 10 руб., з грушы з блакітным сырам або цэзар — 15. Ёсць тры гатункі супу, пасты, на гарачае — ласось, свіныя рэбры, ялавічына, бургеры. Ёсць дэсерты.

Бар адкрыты з 10:00 да 23: 00. Кухня працуе да 22:00.

Што можна выпіць

З напояў можна замовіць каву за 3−5 руб. (можна папрасіць напой на альтэрнатыўным малацэ), мілкшэйкі, класічныя (5 руб.) і аўтарскія (7 руб.) гарбата, ліманады па 10 рублёў, смузі і фрэшы.

У барным меню ёсць класічныя кактэйлі ад 12 да 15 руб., разліванае піва па 6 руб. за паўлітра і крафтавае па 7, медавуха, шоты, віно і моцныя напоі.

Куда ушла SVABODA?

Гродзенскі бар SVABODA закрыўся ў снежні 2022 года. Да гэтага ён прапрацаваў больш за чатыры гады. Бар адрозніваўся кактэйльнай картай: яе склалі ў гонар вядомых беларускіх пісьменнікаў, мастакоў і музыкаў. У меню можна было знайсці кактэйль «Апошняе каханне» ў гонар рамана Элізы Ажэшкі, кактэйль з мядовага сіропу і вугальнага пылу «Развітанне з Радзімай» у гонар Міхала Клеафаса Агінскага, «Не быць скотам» і «Маладая Беларусь» па матывах творчасці Янкі Купалы, адсылкі да творчасці Васіля Быкава, Адама Міцкевіча, Марка Шагала і іншых. Пра прычыну закрыцця бар не паведаміў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025