У Гродне запланавалі мадэрнізацыю сістэмы відэаназірання будынка эканамічнага суда Гродзенскай вобласці па вул. Савецкіх пагранічнікаў, 102. Пакуль выбіраюць арганізацыю для распрацоўкі прадпраектнай дакументацыі. Яе павінны зрабіць да 21 чэрвеня.
Збіраюцца паставіць восем сеткавых цыліндрычных камер і адну купальную ІР-камеру. Абедзве камеры — з матарызаваным аб’ектывам, які дазваляе «набліжаць» і «аддаляць» аб’ект. Таксама будуць дзве хуткасных паваротных ІР-камеры, якія ўлоўліваюць гук на адлегласці да пяці метраў.
У закупцы таксама ідзе 16-ці канальны ІР-відэарэгістратар, жорсткі дыск серыі Purple, распрацаваны для кругласутачнай эксплуатацыі ў сістэмах відэаназірання, і крыніца бесперабойнага сілкавання. Закупку праводзіць Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага аблвыканкама.
Дакументацыя будзе каштаваць 1000 рублёў. Крыніца фінансавання — сродкі прымусовага збору. Гэта грошы ці іншая маёмасць, якія судовы выканаўца спаганяе з даўжніка, калі той сам не аплаціць штраф або кампенсацыю, якія прызначыў суд.
Чытайце таксама: Улады ліквідуюць «Гродна Лайф Медыя». Прычына: «дзейнасць забароненая заканадаўчымі актамі»