Пяці членам журы заплацілі з гарадскога бюджэту па 590 рублёў 8 капеек кожнаму. Яны працавалі на конкурсе ў рамках свята гумару «Гродна-Масква-Транзіт». Усяго на працу журы выдаткавалі каля 2950 рублёў.
Праводзіў закупку з адной крыніцы Гродзенскі гарадскі цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных арганізацый.
З іншай закупкі вядома, што на конкурсе раздавалі дыпломы, сувенірную прадукцыю і арганізоўвалі фотазоны.
«Гродна-Масква-Транзіт» — штогадовае свята гумару і эстрады. Праходзіць з 2006 года. У гэтым годзе яно прайшло 2 чэрвеня. У канцэрце ўдзельнічалі тэатр гумару «Канкан», Аляксандр Варанішча, тэатр «Кантры» і Крысціна Пронская. Адзін з пераможцаў — навучэнец Гродзенскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў Ягор Козел і вакальны ансамбль «Раскоша». Ансамбль запрасілі на фінальны конкурс у Маскву.
Чытайце таксама: Жартуюць пра Лукашэнку і не рвуцца на ТНТ. Як у Гродне развіваюць stand up