Кватэра на Горкага. Фота: realt.by
Двухпакаёвую кватэру па вул. Горкага, 78 прадаюць у Гродне. Інтэр'ер у ёй выкананы ў стрыманых танах. Сцены выраўнялі і афарбавалі. Пры гэтым захавалі арыгінальны цагляны мур.
Кватэра размешчана на чацвёртым паверсе пяціпавярховага дома 1980 года пабудовы. Агульная плошча — 50,5 кв. м.
Рамонт зроблены з выкарыстаннем высакаякасных матэрыялаў аздаблення, сцвярджаюць прадаўцы. Разведзеная электрыка і ўстаноўлены свяцільні, разеткі, выключальнікі. Ёсць убудаваная кухня з імпартнай тэхнікай. Санвузел абліцаваны пліткай, устаноўлена сантэхнічнае абсталяванне. Столі - нацяжныя, на падлозе — ламінат. Устаноўлены якасныя міжпакаёвыя дзверы і ўваходная металічная. Мэблі ў кватэры няма.
Абяцаюць чысты пад’езд і ціхі двор. Каля дома ёсць дзіцячая пляцоўка і паркоўка для аўтамабіляў. Побач — развітая інфраструктура. У крокавай даступнасці знаходзяцца школа, дзіцячы сад, медыцынскі універсітэт, крамы, спартыўныя і медыцынскія ўстановы, аб’екты сэрвіснага абслугоўвання і вольнага часу. Напрыклад, там хутка з’явіцца «студэнцкі» рэстаран.
Кошт — $ 67 900. Агенты прапануюць дапамагчы з продажам вашай нерухомасці для куплі гэтай.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: купіць кватэру з відам на цэнтр Гродна — з чатырма гаўбцамі і трыма санвузламі
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…