Пра затрыманне жыхара Ваўкавыска стала вядома 4 чэрвеня. Міліцыя затрымала яго за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце.
У 2021 годзе мужчына пачаў праходжанні рэгістрацыі ў чат-боце «План «Перамога», але ў далейшым «ад гэтай ідэі адмовіўся».
Сілавікі адзначылі, што мужчына нідзе не працуе.
Гэта як мінімум пятае затрыманне ў Гродзенскай вобласці за гэты тыдзень. Сярод затрыманых — дырэктар Юрый Слізевіч і фатограф Яўген Бузук.