З самае раніцы 1 чэрвеня ў жыхароў Навагрудка на цэлы дзень знікла вада — і гарачая, і халодная. Прычынай стала аварыя на цэнтральным вадаправодзе, які сілкуе ўвесь горад.
Прарыў здарыўся на скрыжаванні вуліц Скарыны і Юбілейнай. Быў пашкоджаны сталёвы ўчастак у вадаводзе дыяметрам 400 мм. Спатрэбіўся поўны дэмантаж часткі трубы ў 1,5 м і яе замена на поліэтыленавую, расказаў старшыня Навагрудскага райвыканкама Аляксандр Грыц для «Новага жыцця». Вадавод знаходзіўся на глыбіні 4 м, гэта ўскладняла працы.
Вада знікла ўсюды-у прыватным сектары і шматпавярхоўках, у школах і дзіцячых садках, у бальніцах і на прадпрыемствах.
Ваду для жыхароў падвозілі малакавозамі і цыстэрнай ЖКГ. На працягу дня да іх выстройваліся чэргі. У бальніцы і дзіцячыя ўстановы ваду прывозілі асобна. Для гатавання і пітва санітарна-эпідэміялагічная служба рэкамендавала выкарыстоўваць упакаваную ваду, якая прадаецца ў крамах. Да вечара яе амаль раскупілі.
Навагрудская ЖКГ і кіраўніцтва горада прынесла ім прабачэнні за часовыя нязручнасці і папрасілі паставіцца да сітуацыі з разуменнем.
Праблемы з напорам вады жыхары заўважылі яшчэ напярэдадні вечарам і ноччу, піша Sputnik. А сёмай раніцы 1 чэрвеня яе ўжо не было — людзі не змаглі ні памыцца, ні выпіць гарбаты.
Дастаць ваду ў гэты дзень было няпроста. Не ўсе ведалі пункты падвозу цыстэрнамі, яе не хапала. Многія прыходзілі з вялікімі каністрамі па 50 літраў.
Вада пачала паступаць людзям толькі пасля 19:00. Жыхары паўднёва-заходняй часткі горада паведамлялі, што ў іх вады не было і позна ўвечары ў чацвер. Пра тое, што ўжываць яе з вадаправода ўжо можна, санстанцыя павінна была паведаміць асобна пасля вынікаў пробаў.
Гэта не першы калапс з вадой у невялікіх гарадах Беларусі за апошні час. У студзені 2023 з-за паломкі засланкі запорной арматуры без вады і каналізацыі амаль на два дні засталіся Пружаны. У сакавіку 2023 з-за прарыву вадаправода без вады засталіся больш за 400 будынкаў у Лагойску, таксама ў сакавіку — частка Барысава. У чэрвені 2022 амаль на суткі адключылі ваду ў Жодзіна для прамывання і дэзінфекцыі вадаправода.
Чытайце таксама: У Гродне знікла электрычнасць: не працавалі святлафоры, сталі тралейбусы. Што адбылося?
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…