Яўген Бузук - лекар, менеджар, фотамастак. Фота: з архіва Hrodna.life
Фатографа затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. У відэа з затрыманнем мужчына кажа, што зрабіў пост, дзе прапанаваў зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў».
Гродзенец распавёў, што запосціў у Instagram фота з маладымі і БЧБ-сцягам. Ён быў гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў». Таксама ў 2022 годзе мужчына ездзіў валанцёрам на мяжу Украіну. У яго медыцынская адукацыя — ён скончыў медуніверсітэт і працаваў псіхіятрам.
Яўгена затрымалі дома. На відэа ён быў у майцы з гербам Украіны.
У калекцыі ў Бузука больш за дзясятак узнагарод сусветнага ўзроўню. Яго працы ўдастоіліся «золата» Міжнароднай федэрацыі фотамастацтва і Брытанскай фатаграфічнай Асацыяцыі, Асацыяцыі фатографаў Азербайджана, Славеніі, Сербіі і іншых краін.
UPD 21.20. Яўген Бузук ужо на волі.
«Я ў парадку. Адпачыў, схуднеў. На жаль, прыйшла мая пара прасіць у вас дапамогі - вынікам трохсутачнага адпачынку стала дзірка ў бюджэце. Але лепш напішыце мне ў лічку. Загадзя дзякуй усім за ваша разуменне і падтрымку!», — напісаў гродзенец у Facebook.
Чытайце таксама: Быў псіхіятрам, стаў фатографам. Яўген Бузук распавёў, як памяняў прафесію і знайшоў сябе
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…