Авіяфестываль у Гродне ў 2017 годзе. Фота: "Гродзенская праўда"
Пасля 30 гадоў працы ў Гродзенскім абласным судзе ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Асацыяцыя аматараў авіяцыі». Арганізацыя праводзіла авіяфестывалі. А Віктар Лісковіч, на той момант намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама, уручаў граматы Міністэрства спорту і турызму.
Пасяджэнне аб ліквідацыі пройдзе 9 чэрвеня. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Людміла Малючок.
Арганізацыя была зарэгістраваная ў Гродне. У ёй было 34 удзельнікі. Паводле справаздачы за 2021 год, у яе было 40 000 рублёў у выглядзе грашовых сродкаў і маёмасці. Аднаму работніку плацілі заробак.
У 2021 годзе ўдзельнікі не праводзілі злёты і фестывалі, абмежавана вялі грамадскую работы. Таксама рамантавалі самалёт і распрацоўвалі канструктарскую дакументацыю. Выконвалі вучэбна-трэніровачныя палёты на самалёце «Цэсна-172» на аэрадроме «Шчучын».
Аб’яднанне правяло як мінімум тры авіяцыйныя фестывалі. Спачатку яны задумваліся як сустрэча пілотаў-аднадумцаў, але перараслі ў фестываль. Удзел у іх прымалі самалёты, парапланы, мотадэльтапланы, верталёты. Іх праграмы ўключалі паказальныя палёты і фігуры вышэйшага пілатаж, скачкі рознай складанасці спартсменаў-парашутыстаў.
Чытайце таксама: Улада ліквідавала арганізацыі, якія дапамагалі уязвімым. Іх месца не зойме дзяржава і бізнес
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…