Гродзенскі гандлёвы цэнтр «Ан-3» на вуліцы Антонава, 3 спрабуюць прадаць з канца 2021 года. На апошні аўкцыён 24 траўня 2023 ніхто не зарэгістраваўся. Hrodna.life паглядзеў, за колькі зараз прадаюць будынак.
Уладальнік і прадавец гандлёвага цэнтра — «Гандлёвы дом «Нёман» (са жніўня 2022 належыць брэсцкай «Санта Рытэйл»). Першы раз будынак выставілі на аўкцыён ў снежні 2021 года. Тады будынак прадавалі за $ 1,25 млн. Зараз цана — $ 1,22 млн.
Што гэта за «Ан-3»?
Плошча пабудовы — больш за 1,2 тыс. кв.м. У будынку могуць размяшчацца аб’ектыі гадлёва-гаспадарчага прызначэння, а таксама грамадскага харчавання.
Яго пабудавалі ў 2020 годзе, у тым жа годзе там пачала працаваць піцэрыя Domino’s Pizza.
Чытайце таксама: Недвижимость недели: купить квартиру с видом на центр Гродно — с четырьмя балконами и тремя санузлами