Гродзенскія медыкі Дыяна Маёрава і Аляксандр Алейнік узышлі на Эльбрус. На вяршыні гары яны разгарнулі сцягі Беларускага прафсаюза супрацоўнікаў аховы здароўя і Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Эльбрус — стратавулкан у Каўказскіх горах. Самая высокая горная вяршыня ў Расіі, а таксама Еўропе (калі лічыць гэтую частку Каўказа часткай Еўропы). Вышыня — 5642 м.
«Увесь шлях заняў тыдзень, хаця група планавала апынуцца на піку на некалькі дзён раней. Не дазваляў скончыць узыходжанне моцны вецер, хуткасць якога час ад часу даходзіла да 40 км/г», — сказаў старшыня прафкома Гродзенскай універсітэцкай клінікі Дзмітрый Марцуль.
Дыяна Маёрава працуе лекарам-тэрапеўтам у прыёмным аддзяленні Гродзенскай універсітэцкай клінікі. Таксама займаецца айкідо і тайскім боксам. Аляксандр Алейнік — таракальны хірург Гродзенскай універсітэцкай клінікі.
Чытайце таксама: «Усе хто сустракаецца на вышыні — не выпадковыя людзі». Гродзенец пра тое, як скараў самую высокую кропку Афрыкі