Участак на вуліцы Чырвонаармейскай у Гродне 30 траўня 2023 года выкупіла гродзенская фірма. Яна плануе пабудаваць прадуктовую краму і, верагодна, кропку грамадскага харчавання, паведаміў «Вячэрні Гродна».
Участак плошчай 20 сотак прадалі з аўкцыёна за 62 тыс. рублёў. Пачатковая цана надзела была 58,5 тыс. рублёў, але на аўкцыён зарэгістраваўся толькі адзін удзельнік. У такім выпадку аўкцыён не адбываецца, а да пачатковай цаны дадаюць 5% кошту.
Прыватная гродзенская фірма, якая выкупіла надзел, валодае гандлёвым цэнтрам «Копеечка» на вуліцы Віктара Саяпіна ў Грандзічах.
З першага раза прадаць участак не атрымалася
Тэрыторыю за гродзенскім аўтавакзалам выставілі на аўкцыён летам 2022 года. З першай спробы прадаць участак не атрымалася. Таму надзел выставілі на паўторны аўкцыён. Новую краму павінны пабудаваць па адрасе Чырвонаармейская, 33, паміж прыватным сектарам і паркоўкай для рэйсавага транспарту каля платформаў аўтавакзала.
Чытайце таксама: За аўтавакзалам вырашылі пабудаваць новы грамадскі будынак (абноўлена)