Андрэй Сакалоўскі ў судзе. Фота: Алена Кавальчук
Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў, звязаных з пратэстнымі акцыямі і «экстрэмісцкай» накіраванасці. Пра гэта падчас сустрэчы са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта паведаміў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога суда Андрэй Ліхач, піша «Гродзенская праўда».
428 чалавек пакаралі. Часцей за ўсё судзілі паводле 130 КК за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы. За гэта пакаралі 24 чалавекі. У тым ліку ёсць чацвёра асуджаных па ч. 3 арт. 130 КК за распальванне, здзейсненае групай асоб.
Раней паведамлялі, што па «экстрэмізму» ў рэгіёне з 9 жніўня 2020 па 31 мая 2022 зарэгістравалі больш за 1500 злачынстваў. Пракуроры накіравалі ў суды крымінальныя справы ў дачыненні да 314 асоб.
За пратэсты судзілі і людзей з інваліднасцю, анкалогіяй, праблемамі з сэрцам. З-за ўмоў зняволеныя гінуць у СІЗА або сканчаюць жыццё самагубствам. Апошні такі выпадак — смерць палітвязня блогера Мікалая Клімовіча з інваліднасцю II групы па сэрцы ў віцебскай калоніі № 3.
Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…
Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…
Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…
ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…