На мінулым тыдні ў Гродзенскай вобласці затрымалі як мінімум 16 людзей. Беларусаў працягваюць дапытваць на мяжы і праглядаць іх тэлефоны. Судзімых у Гродне не бралі на працу — умяшалася пракуратура. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 22 па 28 траўня.
Глебу ўзмацнілі пакаранне і перавялі ў следчы ізалятар. 13 чэрвеня ў палітвязня адбудзецца апеляцыйны суд, паведамляе «Вясна».
У судзе Мазырскага раёна 5 траўня адбыўся суд па замене абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу дырэктару студыі вэб-дызайну «Іквадарт» Глебу Койпішу. Справу разглядаў старшыня суда Анатоль Стрэльчанка. Пасля працэсу сувязь з палітвязнем знікла.
22 траўня начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкама Дзмітрый Рэзянкоў прадставіў новага начальніка — палкоўніка міліцыі Алега Карпушкіна.
Раней той кіраваў Ленінскім РАУС Гродна.
Уладзімір стаў дрэнна чуць у апошні дзень сямідзённага знаходжання ў карцэры. Пасля выхаду адтуль, яго стала ліхаманіць у камеры, яму было вельмі холадна, балелі галава і вушы, ён перастаў чуць сукамернікаў і зразумеў, што аглух канчаткова, паведамляе «Вясна».
Выкліканы лекар даў яму цытрамон і ібупрофен, абяцаў выклікаць лора. Пасля агляду і дапамогі лекара палітвязень ідзе на папраўку, паведамляе «Вясна».
Са жніўня 2020 года ў суды Гродзенскай вобласці на разгляд паступіла больш за 400 крымінальных спраў па пратэстах і экстрэмізму.
428 чалавек пакаралі. Больш за ўсё прыцягнулі да крымінальнай адказнасці па арт. 130 КК за распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці — 24 асуджаных, у тым ліку 4 асуджаных па ч. 3 арт. 130 КК за здзяйсненне аналагічных дзеянняў групай асоб.
У ноч з 21 на 22 траўня каля свайго дома, у вёсцы Каробчыцы Гродзенскага раёна, была затрыманая пара — Артур і Маргарыта Б., паведамляе MAYDAY TEAM.
Затрыманне праходзіла на вачах іх малалетніх дзяцей. Пасля гэтага Артура і Маргарыту павезлі супрацоўнікі міліцыі, якія праводзілі затрыманне. У выніку двое непаўналетніх дзяцей 10 і 13 гадоў засталіся дома адны. І толькі раніцай маці далі магчымасць патэлефанаваць блізкім, паведаміць, што дзеці знаходзяцца дома без дарослых.
А 11 гадзіне раніцы 22 траўня па адрасе пражывання сям'і Б. прыехалі супрацоўнікі міліцыі для правядзення ператрусу ў межах крымінальнай справы. З імі прывезлі Маргарыту Б. са слядамі фізічнага ўздзеяння на твары.
Удакладняецца інфармацыя, па якім артыкуле была адкрыта адміністратыўная справа ў дачыненні да Артура і Маргарыты.
Суд Шклоўскага раёна 28 красавіка прыняў рашэнне узмацніць рэжым для палітвязня з Навагрудка Уладзіміра Гароха. На гэты момант ён ужо знаходзіцца ў магілёўскай турме № 4, прычым яго адразу адправілі ў штрафны ізалятар, паведамляе MAYDAY TEAM.
У шклоўскай ПК-17 Уладзімір Гарох сістэматычна падвяргаўся збіццю і прадузятаму стаўленню з боку адміністрацыі калоніі. Яго мноства разоў накіроўвалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу (ПКТ).
Калі ж яму даводзілася працаваць, то мужчыну спецыяльна накіроўвалі на перанос цяжараў, што адбілася на здароўе (ва Уладзіміра Гароху артроз). Таксама з-за ўмоў утрымання ў яго руйнуюцца зубы.
29 снежня 2020 года суд Навагрудскага раёна асудзіў Уладзіміра Гароха да сямі гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за «Арганізацыю масавых беспарадкаў (арт.293 КК)» і «Абразу прэзідэнта Рэспублікі Беларусі (арт. 368 КК)».
Суд паводле арт. 19.11 ч. 2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць» у Бондара прайшоў 26 траўня ў Гродзенскім раённым судзе, у Навумава — у судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 24 траўня. Вынікі пакуль невядомыя.
Вярхоўны суд 26 траўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Яго хутка перавядуць у калонію, паведамляе «Вясна».
Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь і арт.130 КК — Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.
29 траўня МУС Польшчы абвясціла пра пастанову ўключыць у санкцыйны спіс некалькі сотняў прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі: палітыкаў, суддзяў і пракурораў, а таксама іншых асоб, адказных за палітычныя рэпрэсіі, у тым ліку рэпрэсіі супраць палякаў, якія пражываюць у Беларусі.
Гэта адбудзецца ў сувязі з падтрыманнем Вярхоўным судом Беларусі прысуду па справе Анджэя Пачобута.
Таксама да асобага распараджэння прыпыняецца рух грузаў праз мяжу для грузавых аўтамабіляў, цягачоў, прычэпаў, у тым ліку паўпрычэпаў і аўтацягнікоў, зарэгістраваных на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь або Расійскай Федэрацыі.
Кіраўніка «Школы практычнай медыяцыі» Мікалая Хацяновіча затрымалі ў студзені 2023 года і змясцілі ў СІЗА.
Яго затрымалі за ўдзел у мітынгах у Мінску, выказванні ў адрас супрацоўнікаў міліцыі і іх сем’яў, падпіскі на экстрэмісцкія Telegram-каналы.
Грамадскае аб’яднанне «Мотаклуб «Ваўкавыск» і Міжраённае грамадскае аб’яднанне «Матацыклісты Гродзеншчыны» знаходзяцца ў працэсе ліквідацыі па рашэнні Гродзенскага абласнога суда ад 28 красавіка і 29 красавіка.
Паводле інфармацыі, у апошнія дні аднаго з пасажыраў гадзіну дапытвалі супрацоўнікі КДБ. Кропкавы допыт і прагляд тэлефонаў чакае ўсе аўтобусы, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Выбіраюць не толькі тых, хто прыцягваўся да адміністрацыйнай або крымінальнай адказнасці.
Пасяджэнне аб ліквідацыі фонду пройдзе ў Гродзенскім абласным судзе 14 чэрвеня. Ісцец — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Сяргей Піпко. Ён быў зарэгістраваны ў Лідзе ў маі 2021 года.
— Нягледзячы на тое што на развіццё спорту ў Беларусі грошы з бюджэту выдзяляюцца, фінансы збольшага ідуць у вялікі спорт. Фонд створаны ў дапамогу развіццю дзіцячага спорту. Для арганізацыі спаборніцтваў, на праезд, пражыванне, на тое, каб тую ж спартыўную форму для каманды набыць, — на ўсе патрэбныя грошы. Фонд дапамогі ў тым ліку будзе дапамагаць маламаёмасным сем’ям, спартсменам-інвалідам.
«Алімпік-5» — гэта мясцовы фонд развіцця спорту і фізічнага здароўя. Праўда, цяпер складаная міжнародная абстаноўка. І думаю, што санкцыі некалькі абцяжараць старт праекта — распавядаў пра яго Генадзь Аўдзеенка, алімпійскі чэмпіён па скачках у вышыню, ураджэнец Украіны.
27 траўня стала вядома пра затрыманне ў Ваўкавыску. Там падчас працоўнага дня пры кліентах на працоўным месцы затрымалі ахоўніка крамы «Еўраопт». Мужчына сказаў на камеру, што яго затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. А таксама — «негатыўныя водгукі» аб расійскіх вайскоўцах ва Украіне і негатыўныя водгукі на расійскія і беларускія тавары. Па якім артыкуле могуць распачаць справу за водгукі на тавары, не паведамілі.
Сілавікі апублікавалі відэа з затрыманнем пяці жыхароў Гродна і вобласці. Сярод іх — супрацоўнік банка і жыхар Скідзеля. Прычынай затрымання сталі экстрэмісцкія матэрыялы і каментары пра беларускіх сілавікоў і расійскіх вайскоўцаў.
У Лідзе 25 траўня затрымалі восем удзельнікаў Telegram-канала «Лида 97». Затрыманым — ад 25 да 50 гадоў. Усіх васьмярых прыцягнулі да адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў — па арт.19.11 КаАП. Двум таксама пагражае крымінальны пераслед. Адзін з іх заклікаў да актыўных дзеянняў супраць міліцыі і АМАП.
Пракуратура Гродзенскай вобласці праверыла, ці дапамагаюць АУС з сацыяльнай і працоўнай рэабілітацыяй вызваленым з месцаў пазбаўлення волі. Аказалася, што занятасць у судзімых выяўлялі толькі пры пастаноўцы на ўлік у крымінальна-выканаўчай інспекцыі РАУС. А пазней — не кантралявалі.
Ксяндза з Навагрудка, які першым з беларускіх святароў павінен быў ісці ў войска, ад яго яшчэ не вызвалілі. Зараз Дмітрый Малец праходзіць абследаванне ў кардыядыспансеры ў Гродне. Ці будуць цяпер беларускія святары служыць у войску, і што яшчэ змянілася ў 2023 годзе для прызыўнікоў?
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…