У паўднёвай частцы горада пачнуць будаваць два новыя мікрараёны. Пад іх вылучылі тэрыторыію паміж вёскай Вялікая Альшанка, вуліцай Багушэвіча і аўтадарогай на вёску Бросты, паведаміў «Вячэрні Гродна» са спасылкай на Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама.
Новыя раёны назавуць «Паўднёвы-8» і «Паўднёвы-10». Пачаць будаўніцтва плануюць у 2025 годзе.
Мікрараён «Паўднёвы-1» каля Альшанкі плануюць пачаць будаваць пасля 2028 года. У ім разлічваюць пасяліць больш за 22 тыс. чалавек. У новым мікрараёне пабудуюць тры школы, чатыры дзіцячыя садкі, паліклніку, забаўляльны цэнтр з кінатэатрам, гасцініцу і аздараўленчы комплекс з басейнам.
Чытайце таксама: Тры школы, паліклініка і кінатэатр. У Гродне з’явіцца новы мікрараён на 22 тысячы чалавек
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…