Трохпакаёвая кватэра прадаецца ў гістарычным цэнтры Гродна па вул. Свярдлова, 18. У савецкія часы там жылі партыйныя дзеячы. Там жа была кватэра ў беларускага пісьменніка Васіля Быкава. Лічыцца, што ў двары гэтага дома сёння расце дуб, пасаджаны пісьменнікам.
Агульная плошча кватэры — 55.8 м2. Кватэра размешчана на пятым паверсе пяціпавярхоўкі 1972 года пабудовы. На самой вуліцы шмат дамоў у стылі мадэрн і эклектыка, пабудаваных на стыку XIX і ХХ стагоддзяў і пабудоў 1920-х гадоў і пасляваеннага сталінскага перыяду.
На падлозе кватэры ляжыць паркет, у вокнах — шклопакеты. Ёсць вялікі балкон і падвал. Абяцаюць акуратны пад’езд, добраўпарадкаваны двор і добрапрыстойных суседзяў.
Кватэра прадаецца з мэбляй, тэхнікай або па дамоўленасці. Яна пасуе для здачы ў арэнду, адзначаюць прадаўцы.
Дом знаходзіцца ў крокавай даступнасці ад галоўных славутасцяў горада. Побач — Гродзенская гарадская гімназія, дзіцячы сад, аптэка, медыцынскі цэнтр, спа і салоны прыгажосці, кафэ і рэстараны, прыпынкі грамадскага транспарту. У самім доме знаходзіцца крама «Еўраопт». Недалёка — Скідзельскі рынак, да пляжу і набярэжнай — 600 метраў, да плошчы Савецкай — 700.
Кошт — $ 63 000.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: двухузроўневую кватэру з барнай стойкай у лоджыі можна купіць у Гродне