Рэспубліканскі агляд санітарнага стану і добраўпарадкавання населеных пунктаў за 2022 год прайшоў у Беларусі. Сярод пераможцаў няма ніводнага горада ці мястэчка з Гродзенскай вобласці. У адну з намінацый патрапіла Вялікая Бераставіца, але не з самым лепшым вынікам.

Большая Берестовица. Фото: sb.by
Вялікая Бераставіца. Фота: sb.by

Самы ўпарадкаваны – Брэст

Гарады размеркавалі па пяці катэгорыях. На першым месцы Брэст, які атрымаў 305 балаў. Горад атрымае ўзнагароду – 8 тыс. базавых велічынь (296 тыс. рублёў). У другой катэгоры – Мазыр (233 бала) і Бабруйск (231 бал). Яны атрымаюць па 3 тыс. базавых велічынь (111 тыс. рублёў).

  • Брэст – 305 балаў
  • Мазыр – 233 бала
  • Бабруйск – 231 бал
  • Жабінка – 262 балы
  • Маларыта – 252 балы
  • Глыбокае – 236 балаў
  • Брагін – 230 балаў
  • Белынічы – 230 балаў
  • Чэрыкаў – 216 балаў
  • вёска Махро – 181 бал
  • вёска Лясковічы 168 балаў
  • аграгарадок Дабрамыслі 169 балаў
  • аграгарадок Ахрэмаўцы 159 балаў

Вялікую Бераставіцу і яшчэ 10 гарадоў адзначылі за павышэнне ўзроўню добраўпарадкавання тэрыторый. Сярод 11 гарадоў Бераставіца на восьмым месцы (212 балаў). На першым – Бяроза (230 балаў), на апошнім аграгарадок Туголіца (151 бал) у Бабруйскім раёне. 

  • Бяроза – 230 балаў
  • Петрыкаў – 230 балаў
  • Кобрын – 228 балаў
  • Полацк – 228 балаў
  • Ворша – 227 балаў
  • Янавічы – 215 балаў
  • Целеханы – 212 балаў
  • Вялікая Бераставіца – 212 балаў
  • аграгарадок Гарбаха – 155 балаў
  • аграгарадок Вішаў – 152 балы
  • аграгарадок Туголіца – 151 бал.

Што ацэньвае журы

Агляд праводзяць штогод. У ім прымаюць удзел усе населеныя пункты Беларусі. Асноўныя паказальнікі: вуліцы і іх пакрыццё, асвятленне, колькасць грамадскіх прыбіральняў, стан фасадаў будынкаў, колькасць зачыненых пад’ездаў з выкарыстаннем кодавых і дамафонных сістэм, колькасць адрамантаваных пад’ездаў у дамах. 

У іншых рэйтынгах – Гродна ў лідарах

З 2018 года “Цэнтр новых ідэй” складае рэйтынг беларускіх гарадоў. Эксперты ацэньваюць такія паказчыкі: дэмаграфічная ўстойліваць, стан эканомікі, якасць жыцця і грамадска-палітычныя практыкі. У гэтым рэйтынгу Гродна стабільна займае другое месца сярод найлепшых для жыцця беларускіх гарадоў, разам з ім у першай тройцы Мінск і Брэст. Аднак у рэйтынгу за 2022 год Гродна адначасова апынуўся антылідарам па рэпрэсіях.