Навіны

У Гродне камяніцу XIX стагоддзя чакае капітальны рамонт (абноўлена)

У Гродне запланавалі капітальны рамонт жылога дома па вул. Маладзёжнай, 9. Гэта камяніца XIX стагоддзя. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукае выканаўцу, які за 1 327 рублёў зробіць дэталёвае абследаванне дома.

Абследаванне павінны скончыць да 2 чэрвеня. Што ў планах зрабіць?

  • усталяваць асноўныя дэфекты сцен на ўзроўні першага паверха,
  • дэфекты ўнутраных цагляных сцен (перагародкі ў вобласці першага паверха),
  • міжпавярховае перакрыцце ў вобласці першага паверха,
  • фатаграфаванне і складанне па выніках агляду і вымярэнняў элементаў ведамасцяў дэфектаў у выглядзе табліц са спасылкамі на фотаілюстрацыі,
  • заключэнне аб магчымасці правядзення рамонтна-аднаўленчых работ для далейшай эксплуатацыі,
  • распрацоўка высноў і рэкамендацый па рамонтна-аднаўленчым работам.

Будынак пабудаваны ў 1887 годзе. У ім два паверхі. Агульная плошча забудовы — 66 кв. м, аб’ём будынка — 451 кв.м, агульная плошча кватэр — 99 кв. м. Калі быў апошні капітальны рамонт, невядома. Будынак цяпер эксплуатуецца. Там тры кватэры. У доме няма падвала, але ёсць гарышча.

Па аб’екце ў снежні 2022 года выканалі абследавацельскія працы. Гэта каштавала гарадскому бюджэту 2 791 рублёў. Тады спрабавалі вызначыць тэхнічны стан канструкцый будынка, каб зразумець, ці прыдатны ён да далейшай эксплуатацыі. Распрацавалі план ліквідацыю знойдзеных дэфектаў. Абследаванне зрабіла «Будаўнічае прадпрыемства «ЗУБР».

UPD 13 чэрвеня. Завяршылі абследаванне — прыйшла чарга праектных работ.

Гэта будзе каштаваць 9000 рублёў з гарадскога бюджэту. Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. У планах — распрацоўка і ўзгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі і атрыманне заключэнняў дзяржэкспертызы. Праектныя работы завершаць да 31 жніўня.

Капітальны рамонт пачнуць у верасні. У яго ўваходзяць працы з дахам, фасадамі, сценамі будынка, уваходнай групай.

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025