У Гродне запланавалі капітальны рамонт жылога дома па вул. Маладзёжнай, 9. Гэта камяніца XIX стагоддзя. Гродзенская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка шукае выканаўцу, які за 1 327 рублёў зробіць дэталёвае абследаванне дома.
Абследаванне павінны скончыць да 2 чэрвеня. Што ў планах зрабіць?
- усталяваць асноўныя дэфекты сцен на ўзроўні першага паверха,
- дэфекты ўнутраных цагляных сцен (перагародкі ў вобласці першага паверха),
- міжпавярховае перакрыцце ў вобласці першага паверха,
- фатаграфаванне і складанне па выніках агляду і вымярэнняў элементаў ведамасцяў дэфектаў у выглядзе табліц са спасылкамі на фотаілюстрацыі,
- заключэнне аб магчымасці правядзення рамонтна-аднаўленчых работ для далейшай эксплуатацыі,
- распрацоўка высноў і рэкамендацый па рамонтна-аднаўленчым работам.
Будынак пабудаваны ў 1887 годзе. У ім два паверхі. Агульная плошча забудовы — 66 кв. м, аб’ём будынка — 451 кв.м, агульная плошча кватэр — 99 кв. м. Калі быў апошні капітальны рамонт, невядома. Будынак цяпер эксплуатуецца. Там тры кватэры. У доме няма падвала, але ёсць гарышча.
Па аб’екце ў снежні 2022 года выканалі абследавацельскія працы. Гэта каштавала гарадскому бюджэту 2 791 рублёў. Тады спрабавалі вызначыць тэхнічны стан канструкцый будынка, каб зразумець, ці прыдатны ён да далейшай эксплуатацыі. Распрацавалі план ліквідацыю знойдзеных дэфектаў. Абследаванне зрабіла «Будаўнічае прадпрыемства «ЗУБР».
UPD 13 чэрвеня. Завяршылі абследаванне — прыйшла чарга праектных работ.
Гэта будзе каштаваць 9000 рублёў з гарадскога бюджэту. Гродзенскае гарадское жыллёва-камунальная гаспадарка праводзіць закупку з адной крыніцы. У планах — распрацоўка і ўзгадненне праектна-каштарыснай дакументацыі і атрыманне заключэнняў дзяржэкспертызы. Праектныя работы завершаць да 31 жніўня.
Капітальны рамонт пачнуць у верасні. У яго ўваходзяць працы з дахам, фасадамі, сценамі будынка, уваходнай групай.