Фатограф з Гродна трапіў на «Шоу Воли» з вядоўцам Паўлам Воляй. Там ён прапанаваў завесці дзяцей спявачцы Вользе Бузавай. Праўда, іх разлучыў комік Ілля Собалеў. Фрагмент перадачы размясціў у Instagram сам фатограф.
«Хто гатовы нарадзіць з Бузавай?" — спытаў на шоў Павел Воля. На прапанову адгукнуўся гродзенскі фатограф Ян Хведчын. Яго запрасілі на сцэну да вядучага і Вольгі Бузавай.
«Стой, ты, з малочнымі сіськамі», — звярнуўся да фатографа Павел Воля. «Ну так, табе трэба схуднець», — пагадзілася спявачка.
— Вольга, давай завядзем дзяцей! Я заўсёды марыў пра гэта! Прама сёння! На гэтай праграме!
— Прама тут, прама зараз! — працягнуў Павел Воля.
— Так, а Павел Воля будзе трымаць свечку.
Вольга Бузава, відаць, збянтэжылася, зала смяялася. Воля параіў Яну для пачатку павітацца, прадставіцца і стаць тварам да людзей у зале. Той заўважыў Іллю Собалева, з якім ён раней фатаграфаваўся ля ліфта. Воля выказаў здагадку, што Ян «перакінуўся» да Собалева, а той адказаў згодай на прапанову Хведчына пра дзяцей. Пасля гэтага Воля параіў Яну сысці са сцэны, адзначыўшы, што спроба была залічаная. Павел удакладніў у Вольгі, ці мог бы Хведчын заваяваць яе сэрца. Яна адказала, што не ведае, бо «каханне не паддаецца тлумачэнню».
Ян Хведчын — гродзенскі фотакарэспандэнт, працаваў у газетах «Перспектыва» і «Гродзенская праўда». Займаецца вясельнай фатаграфіяй. У сакавіку 2023 года Ян Хведчын прыняў удзел у расійскім шоу «Сердце за любовь» на тэлеканале «СТС Love». Там ён спрабаваў здзівіць расійскіх дзяўчат бульбай.
Вользе Бузовай 37 гадоў. Стала вядомая пасля ўдзелу ў расійскім рэаліці-шоў «Дом-2». Мае 23 мільёны падпісчыкаў у Instagram. Займаецца музыкай. Падтрымлівае ўварванне Расиі ва Украіну.
У «Шоу Воли» Павел разам з запрошанымі гасцямі падводзіць вынікі тыдня і «робіць гэта ў сваёй фірмовай гумарыстычнай манеры ў лепшых традыцыях ТНТ».