Брэнд заплечнікаў і аксесуараў Vokladki стварыў заплечнік-рол з выявай гродзенскай пажарнай каланчы. Яго прэзентавалі ў Instagram 16 траўня. Гродзенскі прынт стаў першым нямінскім малюнкам на заплечніках брэнда.

Фармат заплечніка – рол-міні. Трапіць у асноўнае аддзяленне можна збоку або праз верх. Ёсць дзве невялікія кішэні на маланцы на адным баку і на спінцы. Можна рэгуляваць аб’ём заплечніка за кошт рэгулявання зашпілек. Ва ўшчыльненай мяккай ізаляванай кішэні можна насіць ноўтбук памерам 13-14 цаляў. Дапушчальная нагрузка – 6 кг, аб’ём – 10 л.

На заплечніку можна ўбачыць пажарную каланчу на Замкавай вуліцы. Малюнак дапоўнены дрэвамі і стылізаванымі рыбамі. Цана заплечніка ў інтэрнет-краме – 120 рублёў.

Заснавальнік брэнда Vokladki нарадзіўся ў Гродне

Раней брэнд ужо выпускаў заплечнікі з урбаністычнымі матывамі, але ўсе яны былі пра Мінск. У інтэрнэт-краме ёсць заплечнікі-роллы “Зыбіцкая”, «Чыжоўка», «Чырвоны дворык», “Кастрычніцкая”. 

Тое, што першым з абласных цэнтраў на заплечніках з’явіўся менавіта Гродна, звязана з заснавальнікам брэнда. Стваральнік Vokladki Фёдар Шылін нарадзіўся ў Гродне.

Рюкзак Vokladki с гродненским принтом
Фота: instagram.com/vokladki.by

Мяркуючы па каментарах, пакупнікі вельмі чакалі нямінскі прынт. Зараз падпісанты прапануюць выпусціць магілёўскія і брэсцкія заплечнікі Vokladki.

Чытайце таксама: Шоурум гродзенскага брэнда Zvonkomadewithlove адкрылі на Замкавай

Пра Vokladki

Брэнд Vokladki стварыў у Мінску ў 2012 годзе Фёдар Шылін. На старце Фёдар шыў вокладкі дома і прадаваў праз групу Вконтакте. Сёння галоўная прадукцыя брэнда – заплечнікі. Таксама ў краме можна купіць футаралы для ноўтбука, пасавыя сумкі, кашалькі, касметычкі, вокладкі для дакументаў. 

Нядаўна Vokladki зрабілі калабарацыю з клінікай жаночага здароўя і выпусцілі футарал для пракладак і тампонаў. У Instagram брэнда можна знайсці футаралы для шаурмы і стагі сена, пахаванне заплечніка ці твар Ван Гога у шоперы.