Да лістапада 2023 года ў Гродне плануюць пракласці ўчастак дарогі ад вуліцы Карскага да Азёрскай шашы. Гэта будзе частка вялікага аб’язднога кола, паведаміў «Гродна Плюс».
Даўжыня новага ўчастка дарогі складзе амаль 1,8 км. Там пабудуюць два спараныя пуцеправоды над чыгуначным перагонам «Гродна — Аўльс», танэль на дарогай Р-145 (шлях з Гродна на Астрыну і Радунь), а таксама падземны пешаходны пераход даўжынёй 38 метраў. Яго размесцяць паміж «Гродна Азот» і Гродзенскім механічным заводам. Уздоўж усёй трасы арганізуюць пешаходную дарожку і веладарожку шырынёй 2,5 м.
З-за будаўніцтва пуцепровада выезд у бок Путрышак на скрыжыванні Азёрскай шашы і будучага аб’язднога кальца перакрыюць з 30 траўня па 31 жніўня 2023 года. Падчас закрыцця руху арганізуюць часовую схему аб’езду. Зараз адсыпаюць часовы з’езд, па якім зможа ездзіць пасажырскі транспарт.
На «Гродна Азот», якое знаходзіцца побач з будпляцоўкай, будуць працаваць 11 субпадрадных арганізацый. Яны будуць выносіць і пераўладкоўваць сеткі энэргазабеспячэння, вадаправод, каналізацыю, а таксама сеткі сувязі.
У перспектыве новая кальцавая магістраль выйдзе на жылы мікрараён Грандзічы, а адтуль — на аўтадарогу Гродна-Друскенікі міма КБМ. Усе 40 кіламетраў новай дарогі будуць цалкам асветлены. Па ёй пракладуць тралейбусныя лініі.
Чытайце таксама: Аб’язная магістраль вакол Гродна вызначыць развіццё горада на 50 гадоў
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…