Навіны

Патрапіць у першы будынак адноўленага гродзенскага піўзавода можна будзе ўжо ў 2023 годзе

Першы будынак адрэканструяванага комплексу былога Гродзенскага піўзавода плануюць адкрыць у другой палове 2023 года. Галоўны будынак з барамі, рэстаранамі, фудкортамі і мініброварам адкрыюць у сярэдзіне 2024 года, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродна».

Рэканструкцыя комплексу былога піўзавода ў Гродне. Скрыншот «Беларусь 4 Гродна»

Зараз на аб’екце штодзённа працуюць больш за 50 чалавек. Яны завяршаюць першы будынак комплекса — цэх па разліве піва. Падчас рэканструкцыі будынка захавалі гістарычныя скляпенні. У іх плануюць арганізаваць арт-прастору, а побач адкрыюць музей гродзенскага броварства. Зараз спецыялісты распрацоўваюць экспазіцыю.

«Мы спрабуем, каб экспанаты былі максімальна аўтэнтычнымі. Была ідэя выкарыстаць муляжы, выкарыстаць прывезеныя рарытэты, знойдзеныя не ў нас. Але на гэтым этапе мы спрабуем знайсці тое, што было знойдзена ў Гродне. Гродзенскія энтузіясты дапамагаюць», — сказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент», якое праводзіць рэканструкцыю, Аляксандр Заглубоцкі.

Чытайце таксама: Па гродзенскім піўзаводзе цяпер можна гуляць у любы час. З’явіўся віртуальны тур

Дэмантуюць агароджу і зробяць спуск да Нёмана

На тэрыторыі комплекса ў перспектыве размесцяць 10−12 аб’ектаў грамадскага харчавання. Комплекс аб’яднаюць такім чынам, каб, патрапіўшы ў адну лакацыю, можна было прайсці праз усе прасторы і вярнуцца. Старую агароджу вакол былога піўзавода дэмантуюць і арганізуюць спуск да Нёмана. Разам з набярэжнай і замкавай гарой комплекс аб’яднаюць у адну прастору.

Піва можна будзе пакаштаваць не толькі на заводзе

Міні-бровар плануюць размясціць ў памяшканні, дзе ён размяшчаўся раней. Зараз распрацоўваюць рэцэптуру піва. Паводле Заглубоцкага, гэта будзе піва, якое можна будзе пакаштаваць не толькі ў комплексе піўзавода, але і ў іншых установах горада.

Чытайце таксама:

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025