Першы будынак адрэканструяванага комплексу былога Гродзенскага піўзавода плануюць адкрыць у другой палове 2023 года. Галоўны будынак з барамі, рэстаранамі, фудкортамі і мініброварам адкрыюць у сярэдзіне 2024 года, паведаміў тэлеканал «Беларусь 4 Гродна».
Зараз на аб’екце штодзённа працуюць больш за 50 чалавек. Яны завяршаюць першы будынак комплекса — цэх па разліве піва. Падчас рэканструкцыі будынка захавалі гістарычныя скляпенні. У іх плануюць арганізаваць арт-прастору, а побач адкрыюць музей гродзенскага броварства. Зараз спецыялісты распрацоўваюць экспазіцыю.
«Мы спрабуем, каб экспанаты былі максімальна аўтэнтычнымі. Была ідэя выкарыстаць муляжы, выкарыстаць прывезеныя рарытэты, знойдзеныя не ў нас. Але на гэтым этапе мы спрабуем знайсці тое, што было знойдзена ў Гродне. Гродзенскія энтузіясты дапамагаюць», — сказаў намеснік дырэктара ТАА «МБА Інвестмент», якое праводзіць рэканструкцыю, Аляксандр Заглубоцкі.
Чытайце таксама: Па гродзенскім піўзаводзе цяпер можна гуляць у любы час. З’явіўся віртуальны тур
Дэмантуюць агароджу і зробяць спуск да Нёмана
На тэрыторыі комплекса ў перспектыве размесцяць 10−12 аб’ектаў грамадскага харчавання. Комплекс аб’яднаюць такім чынам, каб, патрапіўшы ў адну лакацыю, можна было прайсці праз усе прасторы і вярнуцца. Старую агароджу вакол былога піўзавода дэмантуюць і арганізуюць спуск да Нёмана. Разам з набярэжнай і замкавай гарой комплекс аб’яднаюць у адну прастору.
Піва можна будзе пакаштаваць не толькі на заводзе
Міні-бровар плануюць размясціць ў памяшканні, дзе ён размяшчаўся раней. Зараз распрацоўваюць рэцэптуру піва. Паводле Заглубоцкага, гэта будзе піва, якое можна будзе пакаштаваць не толькі ў комплексе піўзавода, але і ў іншых установах горада.
Чытайце таксама: