Інтэрнэт-рэсурс MOST і іншыя праекты Руслана Кулевіча прызналі экстрэмісцкім фармаваннем. Адпаведнае рашэнне 17 траўня 2023 года прыняла Міністэрства унутраных спраў.
«Мы заўсёды адкрыта працуем і працягваем гэта рабіць. Напэўна, гэта камусці не падабаецца, калі спачатку прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі, а зараз фармаваннем. Але мы працягнем далей актыўна працаваць. Чытачы гэта цэняць. Сваімі дзеяннямі мы прыблізім даўгачаканыя перамены, якія чакае Беларусь. Наша задача як журналістаў - распавядаць, што адбываецца ў Беларусі і за яе межамі», — сказаў Hrodna.life журналіст Руслан Кулевіч.
Часткай экстрэмісцкага фармавання палічылі рэсурсы:
- прыватны Telegram-акаўнт Руслана Кулевіча
- Telegram-канал MOST
- Telegram-чат MOST Chat
- Telegram-бот MOST Bot
- You-Tube канал «Мы вернёмся»
- You-Tube канал «Беларусы могут»
- Старонка Руслана Кулевіча ў «Одноклассники»
- Суполка MOST у «Одноклассники»
- Старонка Руслана Кулевіча у Instagram
- Старонка MOST у Instagram
- Старонка Руслана Кулевіча у Facebook
- Старонка MOST Media у Facebook
- Старонка Руслана Кулевіча у «ВКонтакте»
- Старонка MOST у «ВКонтакте»
- Cтаронка «Новости Гродно» у «ВКонтакте»
- Старонка MOST у Twitter
- Cтаронка MOST у TikTok
- Лагатып MOST
Прадукцыю MOST Media двойчы прызнавалі экстрэмісцкімі матэрыяламі
У студзені 2023 года старонкі гродзенска-беластоцкага журналіста Руслана Кулевіча ў сацыяльных сетках прызналі экстрэмісцкімі матэрыяламі. У траўні 2022 года прадукцыю сайта MOST Media суд Ленінскага раёна горада Гродна прызнаў экстрэмісцкай. Другі раз сайт MOST Media унеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў у красавіку 2023 года. Гэта зрабіў суд Крупскага раёна.
MOST — каманда беларускіх журналістаў, якія знаходзяцца ў польскім Беластоку. Яны распавядаюць пра падзеі, якія адбываюцца ў Беларусі і Польшчы. Сярод асноўных тэм — навіны Гродна і Беластока, гісторыя, культура і турызм у памежных раёнах.