Члены суполкі выступаюць на фестывалі нацыянальных культур. Фота: "Гродзенская праўда"
У Гродзенскім абласным судзе 26 траўня пройдзе пасяджэнне аб ліквідацыі раённага грамадскага аб’яднання «Ашмянская цыганская абшчына».
Ісцец па справе — Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама. Суддзя — Святлана Даўгашэй.
Арганізацыя зарэгістраваная з 2003 года. На 1 студзеня 2022 года ў ёй было 22 чалавекі, у 2014 — 30. Публічных мерапрыемстваў апошнім часам яны не праводзілі.
Старшыня абшчыны, ён жа цыганскі барон — Артур Ягораў. Суполка прывозіла на Фестываль нацыянальных культур у Гродне ансамбль «Джана Рома». Паводле інфармацыі «Гродзенскай праўды», на Ашмяншчыне жыве больш за 200 прадстаўнікоў народнасці рома. Паводле перапісу насельніцтва 2009 года, у Беларусі - 7079 прадстаўнікоў.
Былы міліцыянт з Магілёва ў 2019 годзе распавядаў «Свабодзе» пра неафіцыйную праграму Міністэрства ўнутраных спраў у дачыненні да прадстаўнікоў народнасці рома. Даследаванне грамадскай ініцыятывы Romaintegration пацвярджае гэты факт. Паводле іх інфармацыі, 80% прадстаўнікоў рома ў Беларусі сутыкаліся з затрыманнямі і шматразовай дактыласкапіяй.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…