Навіны

25 кніг Дзяніса Івашына знішчылі сілавікі. Іх забралі падчас вобшуку

Падчас вобшуку пры затрыманні журналіста Дзяніса Івашына сілавікі вынялі кнігі. Паводле рашэння суда 25 кніг вырашылі знішчыць. Сярод іх — вайсковы слоўнік, кнігі аб прапагандзе і таталітарызме.

«Падчас ператрусу ў нашай кватэры 12 сакавіка 2021 года супрацоўнікі УКГБ па Гарадзенскай вобласьці між іншага надта цікавіліся нашай сямейнай бібліятэкай. А некаторыя асобнікі ім так „спадабаліся“, што яны іх вырашылі „забраць“ сабе для прачытаньня. Памкненьне пахвальнае, але ж каб хоць павярнулі потым уладальнікам пазычанае. Дзе там! „Вывучылі“ і рукамі людзей у чорнай мантыі пастанавілі зьнішчыць. 21 стагодзьдзе, цэнтар Эўропы, чаму б не пачаць паліць кніжкі!», — напісала жонка палітвязня Вольга Івашына.

Вольга прывяла спіс кніг:

  • «З невичерпного джерела»,
  • «Абэцэда»,
  • «Беларускі нацыяналізм»,
  • «Чаму беларус абавязаны быць нацыяналістам»,
  • «Вайсковы слоўнік»,
  • «108 дзён і начэй у засьценках КДБ»,
  • «О сектантах»,
  • «Таталітарызм»,
  • "Прапаганда",
  • «Хрышчэньне нацыі»,
  • «Беларусь за 10 падарожжаў»,
  • «Светапоглядныя асновы дэмакратычнага руху»,
  • «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі»,
  • «З невичерпного джерела»,
  • «Гібридная война»,
  • «Крим за завісою»,
  • «Хроника гибридной войны»,
  • «Смисли і війни»,
  • «Росія: ідентичность агресора»,
  • «Вторжение в Украину»,
  • «Донбасс в огне»,
  • «ОУН і УПА в боротьбі за Українську Державу»,
  • «Міжнародний центр протидіі Російській пропаганді»,
  • «Тенденціі у світі»,
  • «Індекс війни».

Дзяніс Івашын — журналіст-расследавальнік з Гродна, прызнаны палітвязнем. Асуджаны на 13 гадоў 1 месяц калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у 150 базавых велічынь (4800 рублёў) па ч.1 арт. 356 «Здрада дзяржаве» і ч. 1 арт. 179 КК «Незаконныя збіранне альбо распаўсюд інфармацыі аб прыватным жыцці». Адбывае пакаранне ў ПК-15. Неаднаразова трапляў там у ШІЗА. Яго сваякам паступалі пагрозы.

Чытайце таксама: Забароненыя кнігі ў Беларусі: экстрэмізм, «няправільная» любоў і «небяспечная» гісторыя

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025