Навіны

У Гродне можна будзе бясплатна наведаць экскурсіі і пажыць у хостэле

Наведаць бясплатныя экскусіі, квэсты, майстар-класы і дэгустацыі па ўсёй Беларусі можна будзе ў межах акцыі «Вандруй. Адчуй. Натхняйся». Яна пройдзе з 5 па 11 чэрвеня 2023, паведаміла Нацыянальнае агенцтва па турызме. У Гродзенскай вобласці ў акцыі удзельнічаюць 170 арганізацый і ўстаноў.

Арганізатары акцыі - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, а таксама Нацыянальнае агенцтва па турызме. Яна накіравана на папулярызацыю ўнутранага турызму. Сярод удзельнікаў акцыі: аграэкасядзібы, установы культуры, адукацыі, аб’екты харчавання і пражывання, санаторыі, турыстычныя комплексы, прадпрыемствы.

Спіс экскурсій па ўсёй краіне

Што цікавага прапануюць у Гродне

  • Музейная комната ў бібліятэцы на вуліцы Чайкінай, 49. Там прадставяць экспазіцыю лялек ручной працы «Лялечны дом». Наведаць экспазіцыю можна 6, 7 і 9 чэрвеня.

Кантакты: +375 152 655 964, guk.cbs@centrbibl.grodno.by

  • Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі прапануе бясплатнае наведванне пастаянных экспазіцый «Эпоха. Час. Будынак» і «Рэлігія і культура ў Беларусі». Але абслугоўванне экскурсавода і выкарыстанне аўдыягіда на экспазіцыях арганізуюць за асобную плату. Наведаць музей можна будзе 6 чэрвеня.

    На наступны дзень, 7 чэрвеня, супрацоўнікі музея правядуць бясплатную экскурсію па часовай экспазіцыі «Падарожжа на Усход». Умове — па папярэдняй заяўцы павінны зарэгістравацца 15 чалавек.

Кантакты: +375 152 718 707, muzey.religii@gmail.com

  • У санаторыі на вуліцы Санаторная, 23, правядуць бясплатную экскурсію па лячэбным корпусе з аглядам наяўных медычных паслуг. Экскурсія адбудзецца 9 чэрвеня.

    Кантакты: +375 295 855 139, grodnodsneman72@mail.ru
  • У Каложскай царкве адбудзецца аглядная экскурсія па храме, а таксама прэзентацыя брашуры па гісторыі царквы. Экскурсіі будуць праводзіць штодзённа з 5 па 11 чэрвеня.

Кантакты: dmitripavluk@gmail.com

  • У Гродзенскім драматычным тэатры 10 чэрвеня ў 13:00 правядуць экскурсію па тэатры. Працягласць экскурсіі - 1 гадзіна.

Кантакты: 62−34−96, drama.grodno.lit2@gmail.com

  • У Свята-Уладзімірскай царкве на вуліцы Перамогі з 5 па 10 чэрвеня будуць праводзіць бясплатныя экскурсіі з 10:00 да 15:00.

Кантакты: +375 29 8 866 706, vam@prihod.info

  • Аглядную экскурсію па Гродне правядуць 6 і 8 чэрвеня. Пачатак экскурсіі ў 14:00, група да 25 чалавек.

Кантакты: 8 015 262 060, ekscursiodepartment@gmail.com

  • У рэстаране-піваварні «Госці» на вуліцы Замкавая, 3 з 5 па 11 чэрвеня прапануюць дэгустацыйныя піўныя сэты з 30% зніжкай.

Кантакты: +375 29 580 75 70, gosti.grodno@mail.ru

  • У хостэле «Гасцім» на Маставой, 31 з 5 па 8 чэрвеня адбудзецца дзень адчыненых дзвярэй. Па хостэле плануюць правесці экскурсію.

Кантакты: +375 333 131 312, Anastasia@gostem.by

  • Бясплатную экскурсію па Лютэранскай царкве на Акадэмічнай, 7А правядуць 5 чэрвеня.

Кантакты: +375 291 570 076, lutheraninbelarus@gmail.com

  • У сярэдняй школе № 28 на вуліцы Брыклея, 11 з 5 па 8 чэрвеня можна патрапіць на экскурсію ў музей школы.

Кантакты: 80 152 785 803, pblysh@mail.ru

  • Галерэю на плошчы Тызенгаўза, 4 запрашаюць наведаць з 5 па 8 чэрвеня з 14:00 да 16:00.

Кантакты: +375 152 689 805, Gikfiz@tut.by

  • У хостэле Center на вуліцы Савецкая, 6 прапануюць пражыванне ў хостэле з 5 па 9 чэрвеня, а таксама 11 чэрвеня.

Кантакты: +375 296 622 288, centergrodno@gmail.com

  • У галоўным корпусе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на вуліцы Ажэшкі, 22 прапануюць з 5 да 11 чэрвеня на ведаць трэнажорную залу.

Кантакты: +375 297 826 452, foxclubgrodno@mail.ru

На ўдзел у экскурсіях і наведвання аб’ектаў патрэбны абавязковы папярэдні запіс.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025