Ілюстрацыйнае фота АМАПу. Фота: Hrodna.life
16 траўня ў Гродне было затрымана каля дзясятка чалавек, паведамляе MAYDAY TEAM. Затрыманых даставілі ў Ленінскі РАУС Гродна. Працэсам займаліся супрацоўнікі крымінальнага вышуку. Інфармацыя патрабуе пацверджання.
Прычынай затрымання маглі стаць падпіскі на «экстрэмісцкія акаўнты». У райаддзеле ў людзей забралі тэлефоны, а таксама правялі «асабісты дагляд» — жанчынам і дзяўчатам давялося распранацца на вачах у мужчын і прысядаць. Ці выйшлі затрыманыя на волю да гэтага моманту — невядома.
Верагодна, адна з затрыманых — начальніца аднаго з аддзелаў «Прыёрбанка», аб затрыманні якой стала вядома 16 траўня. На мінулым тыдні сілавікі паведамілі пра затрыманне шасцярых гродзенцаў. Сярод іх — намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…