Начальніцу аддзела затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Таксама яна нібыта ўступіла ў план «Перамога», зрабіла данат BYSOL і падзяліліся інфармацыяй аб сілавіку.

19 жніўня 2020 года гродзенка адправіла грошы ў BYSOL, каб дапамагчы пацярпелым ад дзеянняў сілавікоў. Таксама ў 2020 годзе яна напісала ў чат-бот каналу, які дэананімізуе сілавікоў, і дадала інфармацыю пра супрацоўніка міліцыі і членаў яго сям’і. Пазней канал прызналі экстрэмісцкім.

Таксама гродзенка – жонка намесніка генеральнага дырэктара аднаго з дзяржаўных прадпрыемстваў Гродна. Яна паведаміла на відэа, што перагледзела погляды ў 2021 годзе.

Затрыманая – Людміла Саковіч, паведамляе Telegram-канал “Суды, задержания. Гродно и область”. Верагодна, яе муж – Саковіч Аркадзь, намеснік генеральнага дырэктара па агульных пытаннях “Гроднаэнерга”.

Раней затрымалі намесніцу гендырэктара крамы «ГЕММА»