З "Прывалкі" звезлі прыпаркаваныя там ровары. Крыніца фота: ГраницаBYPL
У пункце пропуску «Прывалка» на граніцы з Літвой з беларускага боку прыбралі прыпаркаваныя ровары. Забіраць іх прыйдзецца ў Гродне — калі ёсць доказ валодання.
Уладальнікам прапануюць шукаць іх у Гродзенскім раённым аддзеле міліцыі на Азёрскай шашы, удакладнілі ў адным з чатаў, прысвечаных перасячэнню мяжы. Каб забраць ровар, гаспадару трэба даказаць, што ён сапраўды ягоны. Для гэтага трэба падаць адпаведныя дакументы ці прынамсі паказаць фатаграфію з роварам.
Так ужо рабілі зімой. Тады супрацоўнікі ДАІ перадалі ў «бюро знаходак» УУС Гродзенскага райвыканкама каля трох дзясяткаў ровараў.
Раней пры перасячэнні мяжы на ровары можна было праязджаць па-за чаргой. Гэтым часта карысталіся тыя, хто ездзіў за закупкамі, і кіроўцы фур, якія працуюць за мяжой і хочуць хутчэй трапіць дадому. Яны пад’язджалі на машыне ці на фуры і каля самай мяжы мянялі транспарт: па абодва бакі звычайна было прымацавана шмат пакінутых ровараў.
З 14 мая ў пункце «Райгардас» («Прывалка») перасталі пускаць ровары па-за чаргой. З 14 траўня яны павінны стаяць у агульнай чарзе з машынамі. Літоўскія памежнікі спасылаюцца на нядаўнія змены ва ўнутраных правілах. Ровары чаргуюць з машынамі па тры праз тры.
15 траўня праходжанне мяжы на ровары займала блізу 5 гадзін, — удакладнілі ў адным з чатаў, прысвечаных перасячэнню мяжы з Еўразвязам. Праз гэта аўто праходзяць мяжу трохі хутчэй.
Перасякаць мяжу на роварах можна на літоўскіх пераходах, на пераходзе ў Польшчу «Брэст-Цярэспаль» — нельга.
Чытайце таксама: Як выехаць за мяжу пасля скасавання «Зялёнай карты» для беларусаў
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…