Праект рэканструкцыі казарм на Шчорса. Крыніца: PObudowa.by
Комплекс з двух жылых дамоў, якія зробяць з казармаў XIX ст. пасля рэканструкцыі, назвалі Double V. Яго пазіцыянуюць як клубны. Двор будзе не проста закрыты ад машын, а закрытай тэрыторыяй з зонай адпачынку.
UPD. 10 чэрвеня «Палессежылбуд» паведаміла, што назву комплекса зменяць з Double V на «Аляксандраўскія». Гэта гістарычная назва гэтых казармаў, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў царскія часы. «Важным складнікам рэканструкцыйных работ з’яўляецца захаванне гісторыі і яе інтэграцыя ў сучаснае архітэктурнае аблічча гарадской прасторы» — адзначылі ў архітэктурнай майстэрні «Палессежылбудпраект».
Пад клубнымі дамамі на постсавецкай прасторы звычайна маюць на ўвазе элітную нерухомасць, адзначае канал Urban Hrodna.
Такая нерухомасць можа ўключаць ад 5 да 30 кватэр. Мяркуецца, што будучых суседзяў можна выбіраць, прынамсі, яны належаць да аднаго сацыяльнага класу. Часта клубныя дома выкупляюць ужо знаёмыя паміж сабой людзі. Раней падборам будучых жыхароў займаліся агенцтвы, нават ладзілі сумоўі з пакупнікамі. Зараз фільтрам выступае хутчэй кошт. Зазвычай планіроўку кватэр узгадняюць з будучымі пакупнікамі.
Сярод рысаў клубнага дома:
У інфраструктуру клубнага дома могуць уваходзіць камінная зала, басейн, сауна, курыльня, фітнес-зала, більярдавая, артэзіянская свідравіна, пральня. Усё, што знаходзіцца на тэрыторыі такога дома, даступна толькі яго жыхарам.
Кожны з дамоў - былых казарм — будзе падзелены на 3 секцыі (пад'езды) з асобным уваходам і лесвічным маршам. На Шчорса, 2 плануюць размясціць 30 кватэр, на Шчорса, 4 — 45 кватэр. У кожным з будынкаў будзе ўбудаваны гараж на 12 месцаў.
Нулявы (паўпадвальны) паверх зоймуць убудаваныя гаражы. Раней на ім абяцалі захаваць аўтэнтычную цэглу. Балконы 1-га паверха дома № 4 утвораць над імі тэрасу. Выхад на яе будзе толькі з трохпакаёвых кватэр. У доме № 4 будзе мансардны жылы паверх.
Вышыня столяў 1-га паверха — 3,8 м.
У апартаментах прадугледжаны вялікія панарамныя вокны. Аўтэнтычныя вокны вырашылі пашырыць насуперак гістарычнай адпаведнасці будынкаў XIX ст. Пры тым да рэканструкцыі казармы дайшлі ў сваім арыгінальным выглядзе, што вельмі рэдкая ў Беларусі з’ява. Заўвагі гісторыка Мечыслава Супрона на этапе грамадскіх абмеркаванняў праекта гарадскія ўлады не ўлічылі.
Працы планавалі пачаць у лютым і завяршыць цягам 2023 г.
Кампанія-забудоўшчык — PObudowa («Палессежылбуд»). Яны выкупілі казармы ў 2022 годзе са зніжкай у 80%.
На пакупку кватэр у будучым ЖК ужо вядуць папярэдні запіс, хаця коштаў яшчэ няма. Кампанія таксама будуе ў Гродне квартал «Аўгустоўскі» ў Баранавічах-9 каля вуліцы Ткацкай (траса ў бок Аўгустоўскага канала) і збіраецца будаваць двухсекцыйную высотку на Магістральнай. Нядаўна кампанія выкупіла Дом афіцэраў, які да таго спрабавалі прадаць больш за 20 разоў.
Да праектаў «Палессежылбуда» ёсць шмат пытанняў. Кампанія будуе і рэканструююе будынкі ў розных гарадах Беларусі. Часам — зусім не згодна з іх пачатковым выглядам, нават калі яны размешчаны ў гістарычным цэнтры горада.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…