Навіны

У Гродне затрыманая намесніца гендырэктара крамы «ГЕММА»

За што менавіта жанчыну затрымалі, у відэа сілавікі не ўдакладнілі. Яны паказалі фота, дзе жанчына стаіць у счэпцы на акцыі пратэсту. На камеру жанчына сказала, што яе заробак — 3000 рублёў.

Магчыма, распачатая крымінальная справа паводле арт. 342 КК «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх».

Даведацца дадзеныя жанчыны не ўдалося.

Таксама сілавікі паведамілі пра затрыманне яшчэ пяці гродзенцаў. Сярод іх — вядоўца Аляксандр Янджэеўскі.

«Гемма» — буйны будаўнічы магазін, адзін з першых у Гродне. Працуе з 1994 года. Прадастаўляюць больш за 50 000 найменняў тавараў для дома, дачы, саду, уключаючы будаўнічыя матэрыялы, сантэхніку, фарбы, насценныя і падлогавыя пакрыцця, плітку, дахавыя матэрыялы, ацяпляльнае абсталяванне, электратавары.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025