Траншэі на Фолюшы. Фота чытача Hrodna.life
На Фолюшы ў пачатку траўня пачаліся актыўныя працы, паведаміў чытач Hrodna.life. Будаўнікі выкапалі траншэю ад канчатковага пункта «Фолюш» да Камбіната бытавога абслугоўвання. Чытач выказаў здагадку, што так праводзяць кабель для новых слупоў, папрасіў даведацца падрабязнасці і знайсці план задуманага. Рэдакцыя Hrodna.life адказвае.
На гэтым месцы пракладваюць сеткі электразабеспячэння для новага мікрараёна ў раёне вуліц Соламавай, Хвойнай і Фолюш. Работы павінны быць праведзены з 24 красавіка па 7 жніўня 2023 года. Інфармацыю пра гэта мы даведаліся на сайце дзяржзакупак. Новых вулічных ліхтароў на гэтым участку праект не прадугледжвае.
Таксама чытач адзначыў, што «Гроднажылбуд» пачаў будаваць першы дом у закінутай вайсковай частцы на Фолюшы ў траўні 2022 года. Па пашпарце аб’екта дом павінны былі здаць вясной 2023 года. На сённяшні дзень пашпарт аб’екта прыбралі, працы яшчэ не скончыліся.
Новы мікрараён на Фолюшы пачалі будаваць у канцы 2021 года на месцы былога ваеннага гарадка № 15. Да гэтага ён разбураўся пару дзясяткаў гадоў. Па плане, там будзе 13 шматкватэрных дамоў на 5350 чалавек. Таксама пабудуюць школу, дзіцячы сад, паліклініку і два паркі.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…