Навіны

«Спрабаваў залізваць раны на твары». Што здарылася пад Навагрудкам, дзе сабака загрыз гаспадара на вачах у яго дачкі

У гаспадара сабакі, які загрыз яго на вачах у дзіцяці, незадоўга да здарэння быў траўмаваны твар. Стафардшырски тэр’ер рэагаваў на кроў і спрабаваў лізаць раны, распавяла жонка загінулага. У гісторыі, якая адбылася пад Навагрудкам, высветліліся новыя дэталі.

Усё адбылося 9 мая. Мужчына з трохгадовай дачкой і сабакам на выхадных быў у вёсцы Ачукевічы Навагрудскага раёна. Ён перастаў выходзіць на сувязь. На другі дзень яго жонка занепакоілася і папрасіла суседку праверыць, ці ўсё ў парадку. Тая стукала ў вокны, але не атрымала адказу. Тады жонка выклікала міліцыю.

Участковы змог адкрыць акно і ўбачыў трохгадовую дзяўчынку, мужчыну і сабаку. Дзяўчынка забілася ў кут, пёс рыкаў, а побач ляжала разадранае цела бацькі малой. На той момант мужчына ўжо не падаваў прыкмет жыцця, а галава была ўся скрываўленая, распавёў участковы ў эфіры АНТ.

Дзяўчынка баялася паварушыцца — на любы рух сабака пачынала рыкаць. Участковы выклікаў калег. Увагу сабакі занялі, дзяўчынку ўдалося выцягнуць з дому. Ёй аказалі медыцынскую дапамогу, а жывёлу ўсыпілі.

«У любым выпадку гэта жывёла»

Жонка загінулага распавяла, што ў мужчыны была нядаўняя траўма твару і праз швы прасочвалася кроў. Тэр’ер пры кожным зручным моманце спрабаваў залізваць раны.

«Сабака ніколі не выяўляла ніякай агрэсіі да людзей», — падкрэсліла жанчына. Сабаку было шэсць гадоў, ён быў афіцыйна зарэгістраваны, меў неабходныя дакументы і прышчэпкі, распавялі ў Следчым камітэце. Жывёлу трэнавалі абодва сужэнцы, вазілі яго на выставы і спаборніцтвы.

«Улічвайце свой стан здароўя, гэта трэба разумець. Трэба аддаваць сабе справаздачу, гэта ў любым выпадку жывёла. Так ці інакш, сабакі паходзяць ад ваўка», — сказала жонка загінулага журналістам.

Таксама высветлілася, што да здарэння сабака пабіўся ў вёсцы з іншым сабакам небяспечнай пароды — алабаем. Мужчына разнімаў жывёл. Гэты эпізод таксама мог справакаваць лютасць.

Праверка па тым, што адбылося працягваецца.

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025