Праект ЖК на Магістральнай. Крыніца: Urban Hrodna
Фірма-забудоўшчык з Брэста абвесціла конкурс на назву новага жылога комплекса на Магістральнай. Хочуць «даць гучную назву, якая запомніцца жыхарам і гасцям горада». Сярод варыянтаў - гістарычныя асобы, звязаныя з Гроднам, ЖК «Бугорок» і «станоўчыя прыгожыя словы».
Конкурс на назву заўважыў канал Urban Hrodna. Варыянты брэсцкая фірма PObudowa прапануе пісаць у каментары пад пастом у сваім канале. Вось якія назвы ўжо прапанавалі падпісанты (напісанне захаванае):
Конкурс на назву працягнецца да 20 траўня. Абіраць будзе забудоўшчык. Удзельніку, чыю назву абяруць, абяцаюць падарыць дызайн-праект любога памяшкання.
«Гродна ўжо мае на памяць ад брэсцкіх дызайнераў (іншых) сімвал горада — скандальнага цюленя-аленя», — нагадваюць ў канале і заклікаюць гродзенцаў прапаноўваць свае назвы.
Комплекс пабудуюць каля паліклінікі № 5. Цагляны 10-павярховы дом будзе складацца з 2 сумежных секцый, якія ўтвораць закрытую дваровую прастору. Будзе 3 пад’езды. Кватэры — ад 38 да 80 кв.м. Частка кватэр будзе са свабоднай планіроўкай.
Жылы дом будзе з памяшканнямі для мыйкі лапаў жывёл і пакоямі маці і дзіцяці. У каларыстыцы, размяшчэнні вокнаў і сілуэце будынка архітэктары спрабавалі пераасэнсаваць архітэктурную спадчыну Гродзенскай вобласці: Мірскі замак, царкву ў Мураванцы, Стары замак у Гродне.
На першым паверсе размесцяць офісы, памяшканне таварыства ўласнікаў, вазковыя, памяшканні для мыйкі лапаў жывёл і для прыборачнага інвентара, пакоі маці і дзіцяці і электрашчытавую. У будынку планавалі 135 кватэр агульнай плошчай 6223,56 кв.м. Паркоўку праектавалі на 138 машына-месцаў.
Будаўніцтва плануюць пачаць летам 2023 года і завяршыць у 2024 годзе.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…