На месцы былога праекта міжземнаморскай кухні “Санвино” на БЛК адкрылася летняя тэраса ў новым фармаце – ад рэстарана “Золотой теленок”. Уладальнікі абяцаюць “усім зразумелую кухню”, шмат мяса і ніякага пафасу.
Што будзе ў меню
Да лета ўстанова абнавіла меню. У ім абяцаюць шмат мяса: дранікі з мачанкай, шашлык, кебаб, рабрынкі, тар-тар са скумбрыі, мойву ў фрыцюры, халаднік, стравы на патэльні. Галоўнай фішкай у мясных стравах зробяць фірмовыя аладкі і лаваш. “Ніякага пафасу, незнаёмых слоў і інгрэдыентаў!”, – заяўляюць у Instagram рэстарана.
Недахоп у гэтай лакацыі “смачных месцаў”, асабліва ў фармаце тэрасы, адчувалася даўно, лічаць у “Золотом теленке”. У гэтым сезоне там прапануюць “усім зразумелую кухню”, расказалі ў рэстаране блогу S13.
На тэрасе будуць падаваць і ланч-меню рэстарана. Таксама на яе распаўсюдзіцца акцыя “Мясны чацвер”: розныя аб’ёмныя сэты кожны тыдзень па спецыяльнай цане.

У меню ўключылі пазіцыі для вялікіх кампаній, салаты і закускі да розных відаў напояў. У барным меню з’явіліся летнія напоі: аўтарскія гарбата, ліманады, кактэйлі. Ёсць і выбар дэсертаў.
Як працуе тэраса
Тэраса адкрылася 11 траўня з 16:00. Рэжым працы:
- панядзелак-серада: 12.00-16.00 (ланч-меню),
- чацвер: 12.00-23.00,
- пятніца-субота: 12.00-24.00,
- нядзеля: 12.00-23.00
Уладальнікі ўстановы абяцаюць бонус у гонар адкрыцця: увесь травень кожную трэцюю страву найменшым коштам у чэку будуць лічыць за 1 рубель.
Забраніраваць столік на тэрасе можна па тэлефоне +375 (29) 838-23-45.
Чаму закрылі “Санвино”
Праект “Санвино” — рэстаран у летняй тэрасе на БЛК з міжземнаморскай кухняй і віном – закрыўся 31 жніўня 2022 года. Тэраса перайшла да “Золотого теленка”. Атмасферу на тэрасе абяцалі захаваць.
Міжземнаморская кухня ў Гродзенскім спальніку не вытрымала пандэміі і канкурэнцыі з установамі ў цэнтры горада, распавялі ва ўстанове. таксама паўплывалі перабоі з пастаўкамі і рост коштаў на фоне санкцый і вайны ва Украіне.
Чытайце таксама:









