Так можа выглядаць лінгафонны клас. Фота: nord-lk.ru
Для сярэдняй школы, якую цяпер будуюць у Грандзічах-3, закупляюць мультымедыйнае абсталяванне. Ім аснасцяць лінгафонны кабінет і клас інфарматыкі.
Лінгафонны кабінет — гэта спецыяльнае памяшканне з праекцыйнай і гукавой тэхнікай. Абсталяванне падыходзіць для аўдыёвізуальнага метаду навучання. Такі метад лічыцца больш эфектыўным у навучанні замежным мовам.
Упраўленне капітальнага будаўніцтва Гродна праводзіць электронны аўкцыён. На гэта плануюць выдаткаваць 159 063 рублёў з абласнога бюджэту. Абсталяванне плануюць даставіць у ліпені 2023 года.
Для лінгафоннага кабінета закупляюць чатыры камплекты лінгафоннага абсталявання. Гэта камп’ютар для настаўніка з двух’ядравым працэсарам, памяццю не менш 4Gb і акустычнай сістэмай. А таксама — 12 камп’юттараў для навучэнцаў з падобнымі характарыстыкамі. Таксама патрэбныя:
Для класа інфарматыкі патрэбна сістэма вучэбнай камп’ютарнай тэхнікі з праграмным забеспячэннем ў складзе. Яе складаюць два камп’ютары для выкладчыка і 25 камп’ютараў для вучняў.
Школа ў Грандзічы-3 будзе чатырохпавярховай, з басейнам і трэнажорнай залай. Школа разлічана на 44 класа для 1020 вучняў. Яна павінна была адкрыцца ў жніўні 2022 года, але праз недахоп сродкаў адкрыццё затрымалі. Будаўніцтва хочуць завяршыць да восені 2023 года.
Лінгафонныя кабінеты ствараюць ва ўсіх новых школах Гродна. У прыватнасці, яны ёсць у СШ № 41 на Альшанцы, СШ № 40 на Вішнявец-7, СШ № 39 на Альшанцы, СШ № 38 на Вішняўцы.
Чытайце таксама:
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…