На рагу Горкага і БЛК збудуюць рэстаран. Раней там планавалі шматпавярховік, але жыхары суседніх дамоў былі супраць і перамаглі ў спрэчцы з чыноўнікамі. З’явіўся праект новага будынка грамадскага харчавання. Грамадскія абмеркаванні пачнуцца 12 траўня.
Плошча новага будынка — 1403,42 кв.м, габарыты — 61×17,5 м. Вышыня будынка паводле праекта — 10,1 м, звярнуў увагу канал Urban Hrodna. Паводле ўмоваў аўкцыёну, які праходзіў летам 2022 года, максімальная вышыня будынка на гэтым месцы не павінна была перавышаць 6 м.
Рэстаран праектуюць паміж дамамі № 78 на вул. Горкага і № 4а на БЛК.
На першым паверсе будуць дзве абедзеныя залы, кухня, сантэхнічныя памяшканні, загрузная група, тэхнічныя памяшканні. На другім паверсе плануюць дзве абедзенныя залы з выхадам на летнія тэрасы (эксплуатаваны дах).
Прадугледжана безбар’ернае асяроддзе. На прылеглай тэрыторыі зробяць дзіцячую пляцоўку для наведвальнікаў і гараджан. Плошча ўчастка — 0,189 га. На кадастравай карце прызначэнне участка акрэслена як будаўніцтва і абслугоўванне будынка грамадскага харчавання.
Распрацоўнік праекта ТАА «ЭЛКО». Замоўца ПУП «ВТБКОМ». Асноўны від дзейнасці кампаніі-замоўцы — здача ў наём ўласнай і арандаванай нерухомасці.
Грамадскія абімеркаванні праекта пройдуць з 12 па 26 траўня.
Прапаноўвы і заўвагі прымае:
Пабачыць праект можна з 12 па 26 траўня (
Прэзентацыя праекта пройдзе 22 траўня, 15.00 ва ўпраўленні будаўніцтва, архітэктуры і градабудаўніцтва, на першым паверсе, кабінет 1.
У кастрычніку 2021 жыхары дома побач з крамай «Фіялка» дамагліся адмены будаўніцтва высоткі на гэтым участку. Будынак быў прадугледжаны генеральным планам горада. Зямлю ўжо паспелі прадаць.
Убачыўшы прапанаваны праект, жыхары дома № 78 успрынялі ідэю ў штыкі. На сустрэчы з чыноўнікамі у жніўні 2019 яны эмацыйна выказваліся, што іх дом абрынецца, як толькі пачнуць забіваць палі, двор ператворыцца ў суцэльную паркоўку, а дрэвы высякуць і насаджаюць замест іх дубчыкаў. Пазней высветлілася, што ў гэтым доме з 1980 года жыве сям’я Каранікаў. Будоўлю адмянілі.
Пра тое, што на гэтым месцы з’явіцца будынак грамадскага харчавання, стала вядома летам 2022 года. Участак зноў выставілі на аўкцыён з пачатковым коштам 31,6 тыс. рублёў. Дадаткова новага ўладальніка участка абавязвалі выплаціць 18 тыс. рублёў гродзенскай ЖКГ. Паводле ўмоў продажу, на ўчастку трэба таксама абсталяваць дзіцячую пляцоўку і захаваць старыя дрэвы.
Чытайце таксама: Тры школы, паліклініка і кінатэатр. У Гродне з’явіцца новы мікрараён на 22 тысячы чалавек
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…