Кватэра на Крамко. Фота: realt.by
Трохпакаёвую двухузроўневую кватэру на Крамко, 23 можна купіць у Гродне. Яна размешчана на апошніх паверхах у маналітным 19-павярховым доме 2015 года пабудовы. Кошт — $ 105 000. Кошт уключае мэблю і тэхніку.
У кватэры — еўрарамонт. Там пластыкавыя вокны, металічныя ўваходныя дзверы. На падлозе — ламінат і плітка, столі нацяжныя, сцены паклееныя шпалерамі. Агульная плошча — 95, 4 кв.м. У кватэры два раздзельных санвузла. У адным з іх — ванна, у другім — душавая кабіна.
Ёсць дзве зашклёныя лоджыі. З іх від на лес, палі, мікрараён Вішнявец. Відаць і больш аддаленыя часткі горада, напрыклад, трубы «Азоту». З такой кватэры будзе зручна назіраць за паходняй, якая з’яўляецца над цэхамі прадпрыемства, калі яно спыняецца.
Абяцаюць акуратны і чысты пад’езд і добрых прыязных суседзяў. У доме — два ліфта. Дом абсталяваны сістэмай відэаназірання. Хутка з’явіцца паркоўка са шлагбаўмам.
Дом размешчаны ў маладым раёне. Побач два дзіцячыя садкі, школа, паліклініка, некалькі супермаркетаў, гандлёва-забаўляльны цэнтр «Трыніці», трэнажорная зала, стаматалогія, цырульня, грамадская лазня, на першым паверсе дома размешчаны дзіцячы цэнтр развіцця «Познайка», а побач — лес. Добрая транспартная камунікацыя.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра ў новабудоўлі з дызайнерскім рамонтам прадаецца ў Гродне
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…